Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў дамовіліся ў бліжэйшай перспектыве зняць праблемы, якія існуюць у беларуска-расійскіх адносінах. 21.by

Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў дамовіліся ў бліжэйшай перспектыве зняць праблемы, якія існуюць у беларуска-расійскіх адносінах

24.08.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў дамовіліся ў бліжэйшай перспектыве зняць праблемы, якія існуюць у беларуска-расійскіх адносінах. Такая дамоўленасць была дасягнута ў ходзе сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў 22 жніўня ў Сочы.

Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў размаўлялі каля дзвюх з паловай гадзін. Кіраўнікі дзяржаў за гэты час абмеркавалі шэраг сур'ёзных пытанняў.

Лідары дзвюх краін крытычна падышлі да ацэнкі стану беларуска-расійскіх адносін і канстатавалі, што яны не адпавядаюць статусу стратэгічнага партнёрства. Былі названы канкрэтныя праблемы, якія павінны быць зняты ў бліжэйшай перспектыве. Прэзідэнты дамовіліся, што, пачынаючы з гэтай сустрэчы, яны зробяць шэраг практычных захадаў па аднаўленні высокага ўзроўню партнёрства паміж дзвюма краінамі.

У сувязі з гэтым кіраўнік расійскай дзяржавы асабліва падкрэсліў, што беларусы і расіяне — брацкія народы, звязаныя цеснымі вузамі, і ведаюць, што трэба зрабіць, каб не дапусціць разрыву брацкіх адносін.

На сустрэчы абмяркоўваўся ўвесь комплекс двухбаковых адносін, у тым ліку і ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў. Прэзідэнт Беларусі асабліва адзначыў, што неабходна забяспечыць безумоўнае паўнацэннае функцыянаванне Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Казахстана і Расіі з 1 студзеня 2012 года. Беларусь панесла сур'ёзныя выдаткі, уключыўшыся ў гэты праект, але ідэя АЭП была свядома падтрымана, паколькі важна стварыць роўныя ўмовы для прадпрыемстваў і грамадзян на гэтай прасторы. Расійскі Прэзідэнт выказаў прынцыповую згоду з пазіцыяй беларускага калегі.

У ходзе размовы была абмеркавана тэма саюзнага будаўніцтва. Кіраўнікі дзяржаў гаварылі аб неабходнасці актывізацыі адносін у рамках Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Яны папярэдне дамовіліся правесці Вышэйшы Дзяржаўны Савет Саюзнай дзяржавы ў лістападзе гэтага года. Кіраўнікам прэзідэнцкіх адміністрацый даручана канкрэтная прапрацоўка гэтага пытання.

Абмяркоўвалася будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі. Па выніках размовы дадзены даручэнні кіраўніку расійскай дзяржаўнай карпарацыі па атамнай энергіі "Расатам" Сяргею Кірыенку забяспечыць падпісанне ўсіх адпаведных пагадненняў па будаўніцтве і выдзяленні крэдытных рэсурсаў у верасні гэтага года аналагічна схеме і ўмовам, прынятым расійскім бокам пры будаўніцтве АЭС у Калінінградскай вобласці.

Прэзідэнты прадметна абмеркавалі таксама шэраг іншых канкрэтных пытанняў беларуска-расійскага супрацоўніцтва.

У развіццё размовы, якая адбылася на нефармальным саміце кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц Арганізацыі дагавора аб калектыўнай бяспецы ў Астане, Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў гаварылі аб эфектыўнасці функцыянавання АДКБ. У прыватнасці, дэталёва абмеркаваны меры па аснашчэнні Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання сучасным узбраеннем, умовы функцыянавання ваенных баз замежных дзяржаў на тэрыторыі краін — удзельніц арганізацыі, пытанні прымянення фарміраванняў КСАР у зоне адказнасці АДКБ, а таксама рэгламенту пры прыняцці рашэнняў у арганізацыі з улікам асаблівай пазіцыі Узбекістана.

Мяркуецца, што ў снежні гэтага года на чарговай сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ гэтыя прапановы будуць фармалізаваны ў выглядзе адпаведных рашэнняў.

Вялікую ўвагу прэзідэнты ўдзялілі пытанням міжнароднай абстаноўкі, у тым ліку сітуацыі на Блізкім і Сярэднім Усходзе, у Еўропе.

Аляксандр Лукашэнка і Дзмітрый Мядзведзеў падрабязна абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва краін з Украінай.

Прэзідэнт Беларусі дэталёва расказаў расійскаму калегу аб выніках візіту беларускай дэлегацыі ў Катар і дасягнутых у ходзе перагавораў дамоўленасцях. Аляксандр Лукашэнка таксама праінфармаваў Дзмітрыя Мядзведзева аб перспектывах супрацоўніцтва з Венесуэлай.

Сустрэча прэзідэнтаў праходзіла ў адкрытай, дружалюбнай і канструктыўнай атмасферы.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў дамовіліся ў бліжэйшай перспектыве зняць праблемы, якія існуюць у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика