Распрацаваны праект указа аб стварэнні ў Беларусі Следчага камітэта
06.09.2011
—
Новости Политики
|
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 5 верасня правёў рабочую сустрэчу з дзяржаўным сакратаром Савета Бяспекі Беларусі Леанідам Мальцавым. Дзяржсакратар Савета бяспекі далажыў Аляксандру Лукашэнку аб выніках работы за месяц па стварэнні ў Беларусі Следчага камітэта. На нарадзе 2 жніўня па пытанні ўдасканалення сістэмы органаў папярэдняга расследавання Прэзідэнт даручыў, каб такая структура пачала работу з 1 студзеня 2012 года. Работа па стварэнні Следчага камітэта ідзе ў планавым парадку. Цяпер распрацаваны праект адпаведнага ўказа, у якім вызначаны функцыі, структура, статус усіх супрацоўнікаў, парадак фінансавання новай структуры і іншыя пытанні. На працягу месяца плануецца вызначыць штатную колькасць Следчага камітэта і яго цэнтральнага апарату, а праз два месяцы будзе распрацавана палажэнне аб Следчым камітэце. Адпаведныя дакументы прадставяць на зацвярджэнне Прэзідэнту. На думку Леаніда Мальцава, стварэнне Следчага камітэта дасць магчымасць узмацніць абарону грамадзян у прававых адносінах, паколькі гэта структура будзе падпарадкоўвацца непасрэдна кіраўніку дзяржавы, што дасць магчымасць прадухіліць ведамасны націск і максімальна выключыць магчымасць неабгрунтаванага прыцягнення да адказнасці. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 5 верасня правёў рабочую сустрэчу з дзяржаўным сакратаром Савета Бяспекі Беларусі Леанідам Мальцавым.
|
|