Матч адмяняеца.... 21.by

Матч адмяняеца...

08.09.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Яраслаўлі разбіўся самалёт з хакейнай камандай "Лакаматыў"

Каманда накіроўвалася на матч КХЛ у Мінск і амаль цалкам загінула

Учора ў Яраслаўлі на падлёце да аэрапорта "Туношна" разбіўся самалёт Як-42. Як паведамляюць расійскія інфармацыйныя агенцтвы, паветранае судна перавозіла каманду хакейнага клуба "Лакаматыў", якая накіроўвалася ў Мінск на стартавы матч КХЛ супраць мінскага "Дынама". Гэты матч павінен быў адбыцца сёння, 8 верасня. МНС Расійскай федэрацыі паведамляе, што на борце знаходзілася 37 пасажыраў і 8 членаў экіпажа. Паводле папярэдніх даных, самалёт Як-42 не змог набраць бяспечную вышыню і сутыкнуўся з антэнай маяка, размешчанай за ўзлётна-пасадачнай паласой. Асноўнай прычынай катастрофы разглядаецца адмова тэхнікі. Самалёт належаў кампаніі "Як-Сэрвіс".

Як-42 упаў за 2 км ад аэрапорта і разваліўся на часткі. У 15.50 па маскоўскім часе, амаль адразу пасля ўзлёту, борт знік з экранаў радараў. Нагадаем, што ўчора ў Яраслаўлі адкрыўся сусветны палітычны форум, на якім чакаецца выступленне расійскага прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева. У камандзе "Лакаматыў" выступаюць два беларускія хакеісты — Руслан Салей і Сяргей Астапчук. Там ёсць таксама легіянеры са Швецыі, Польшчы, Украіны, Чэхіі, Германіі і Латвіі.

Прэс-служба "Дынама-Мінск" паведаміла, што матч рэгулярнага чэмпіянату КХЛ "Дынама" — "Лакаматыў" адменены. Клуб выказвае спачуванне родным загінулых.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

МНС Расіі афіцыйна пацвердзіла гібель Салея і Астапчука

МНС Расіі афіцыйна пацвердзіла гібель пад Яраслаўлем у авіякатастрофе самалёта Як-42 беларускіх хакеістаў Руслана Салея і Сяргея Астапчука. Спісы загінулых апублікавала ўпраўленне МНС Расіі Яраслаўскай вобласці, перадае БЕЛТА.

Самалёт Як-42, на борце якога знаходзіліся хакеісты яраслаўскага клуба "Лакаматыў", пацярпеў катастрофу а 16-й гадзіне па маскоўскім часе адразу пасля ўзлёту. На борце знаходзілася 45 чалавек — 37 пасажыраў і 8 членаў экіпажа.

За дзве гадзіны да вылету Салей звязваўся з кіраўніцтвам "Дынама"

За дзве гадзіны да вылету ў Мінск на матч чэмпіянату КХЛ супраць мінскага "Дынама" беларускі абаронца Руслан Салей, які выступае за яраслаўскі "Лакаматыў", звязваўся са спартыўным дырэктарам мінскага "Дынама" Ігарам Матушкіным і прасіў выдзеліць білеты на гульню для сваякоў і сяброў. Аб гэтым паведаміў журналістам генеральны дырэктар мінскага "Дынама" Аляксей Торбін, каментуючы трагедыю, якая здарылася пад Яраслаўлем, дзе разбіўся самалёт з камандай "Лакаматыў", перадае БЕЛТА.

"Першымі, хто пацвердзіў нам факт авіякатастрофы, сталі прадстаўнікі Федэрацыі хакея Беларусі, дзе працуюць людзі, якія ў свой час супрацоўнічалі з яраслаўскім "Лакаматывам". Гэта каманда нам блізкая. "Лакаматыў" быў адным з лідараў КХЛ, каманда заўсёды выклікала павышаны інтарэс сярод балельшчыкаў. Вось і на матч было раскуплена ўжо больш як 11 тыс. білетаў. Зразумела, што матч не адбудзецца, і балельшчыкі змогуць атрымаць свае грошы назад. У бліжэйшы час мы вызначымся, якія мемарыяльныя мерапрыемствы будуць арганізаваны, у тым ліку і з удзелам прадстаўнікоў расійскага пасольства. Хакейны клуб "Дынама-Мінск" выказвае спачуванні родным і блізкім загінулых хакеістаў, трэнераў, абслуговага персаналу і членаў экіпажа. За дзве гадзіны да вылету з Яраслаўля Руслан Салей звязваўся са спартыўным дырэктарам нашага клуба Ігарам Матушкіным і папрасіў выдзеліць білеты для сваякоў і сяброў. Настрой у яго быў прыўзняты, бо ён ляцеў дадому, у Мінск. Ніякімі дрэннымі прадчуваннямі ён не дзяліўся", — сказаў Аляксей Торбін.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Яраслаўлі разбіўся самалёт з хакейнай камандай "Лакаматыў" Каманда накіроўвалася на матч КХЛ у Мінск і амаль цалкам загінула Учора ў Яраслаўлі на падлёце...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика