Бюджэтнікам і непрацуючым пенсіянерам у верасні аднаразова выплацяць па Br500 тыс. матэрыяльнай дапамогі. 21.by

Бюджэтнікам і непрацуючым пенсіянерам у верасні аднаразова выплацяць па Br500 тыс. матэрыяльнай дапамогі

16.09.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адпаведны ўказ № 417 "Аб аднаразовай матэрыяльнай дапамозе" 15 верасня падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

У мэтах дадатковай падтрымкі грамадзян дакументам прадугледжана аказанне аднаразовай матэрыяльнай дапамогі ў памеры Br500 тыс. асобам, якія на 1 верасня 2011 года з'яўляліся работнікамі бюджэтнай сферы, уключаючы дзяржаўных служачых і ваеннаслужачых, атрымальнікамі дапамог (па доглядзе дзіцяці, дзіцяці-інваліда і інваліда І групы) і непрацуючымі атрымальнікамі пенсій.

З мэтай забеспячэння роўных магчымасцяў грамадзян кіраўнікам арганізацый, на работнікаў якіх не распаўсюджваецца дзеянне ўказа, рэкамендавана выплаціць аднаразовую матэрыяльную дапамогу сваім работнікам зыходзячы з фінансавых магчымасцяў арганізацый.

У адпаведнасці з указам выплаты аднаразовай матэрыяльнай дапамогі будуць праведзены ў верасні 2011 года.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпаведны ўказ № 417 "Аб аднаразовай матэрыяльнай дапамозе" 15 верасня падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. У мэтах дадатковай падтрымкі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика