Кіраўніцтву, асабоваму складу, ветэранам мытнай службы Рэспублікі Беларусь. 21.by

Кіраўніцтву, асабоваму складу, ветэранам мытнай службы Рэспублікі Беларусь

20.09.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны мытнай службы!

Сардэчна віншую вас з прафесійным святам — Днём мытніка.

Два дзесяцігоддзі — немалы тэрмін для станаўлення і развіцця арганізацыі. Сёння мы можам з упэўненасцю казаць пра тое, што ў нашай краіне склалася і паспяхова функцыянуе сістэма мытнага кантролю. Яна з'яўляецца адным з дзейсных механізмаў дзяржаўнага рэгулявання знешняга гандлю, папаўнення бюджэту і выкаранення трансгранічнай злачыннасці.

Беларускія мытныя органы знаходзяцца ў авангардзе інтэграцыйных працэсаў, актыўна абсталёўваюць мяжу, укараняюць сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі і павышаюць якасць аказваемых мытных паслуг.

Упэўнены, што вы і надалей будзеце граматна і эфектыўна вырашаць самыя адказныя дзяржаўныя задачы, забяспечваць безумоўнае выкананне заканадаўства ў галіне мытнай справы.

Моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў вам у вашай нялёгкай, але такой неабходнай службе ў імя Рэспублікі Беларусь!

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны мытнай службы! Сардэчна віншую вас з прафесійным святам — Днём мытніка. Два дзесяцігоддзі — немалы тэрмін для станаўлення і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика