Уладзімір Макей: "Кадравая ратацыя — адзін з неад'емных прынцыпаў дзяржаўнай кадравай палітыкі". 21.by

Уладзімір Макей: "Кадравая ратацыя — адзін з неад'емных прынцыпаў дзяржаўнай кадравай палітыкі"

22.09.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым заявіў учора кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Макей, прадстаўляючы па даручэнні кіраўніка дзяржавы калектыву Генеральнай пракуратуры іх новага кіраўніка Аляксандра Канюка, перадае БЕЛТА.

"Назначэнне генеральным пракурорам Аляксандра Канюка не выклікана нейкімі звышнеардынарнымі падзеямі. Кадравая ратацыя — гэта адзін з неад'емных прынцыпаў дзяржаўнай кадравай палітыкі", — сказаў Уладзімір Макей.

"Гаварыць дэталёва аб біяграфіі Аляксандра Канюка няма сэнсу, таму што вы (работнікі органаў пракуратуры. — Заўвага БЕЛТА) яго добра ведаеце: гэты чалавек амаль 30 гадоў прапрацаваў у ваенных і грамадзянскіх судовых органах, мае вялікі вопыт юрыдычнай работы", — адзначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.

Паводле слоў Уладзіміра Макея, сучасны стан органаў пракуратуры і вынікі іх дзейнасці ў цэлым адпавядаюць патрэбнасцям прававой сацыяльна арыентаванай дзяржавы. "Спектр ажыццяўляемых гэтымі органамі функцый даволі вялікі, і ў кожным з гэтых напрамкаў давер людзей павінен быць апраўданы прафесійнай і адказнай дзейнасцю пракурорскіх работнікаў", — сказаў ён.

Пры гэтым Уладзімір Макей падкрэсліў, што па дзейнасці органаў пракуратуры людзі ў многім мяркуюць аб эфектыўнасці ўсёй улады: "Часам для простага грамадзяніна пракуратура з'яўляецца інстанцыяй, на якую ўскладаюцца апошнія надзеі на вяртанне парушаных правоў і законных інтарэсаў. І ў кожнага павінна быць упэўненасць у тым, што калі ён звернецца ў органы пракуратуры, яго скарга будзе своечасова разгледжана і па ёй будзе прынята адзіна правільнае і аб'ектыўнае рашэнне".

Кіраўніком дзяржавы перад Генпракуратурай пастаўлена задача падпарадкаваць дзейнасць органаў пракуратуры інтарэсам грамадзян з мэтай безумоўнага выканання іх правоў, адзначыў Уладзімір Макей. Рэалізацыя гэтай задачы, паводле яго слоў, патрабуе ўдасканалення дзейнасці органаў пракуратуры. У прыватнасці, Генпракуратуры неабходна забяспечыць правядзенне сістэмнай і ўзважанай кадравай палітыкі, устараніць недахопы ў рабоце службы ўласнай бяспекі.

Уладзімір Макей таксама адзначыў, што ў сувязі са стварэннем у Беларусі з 1 студзеня 2012 года Следчага камітэта ўзрастае роля органаў пракуратуры ў забеспячэнні законнасці пры ажыццяўленні папярэдняга следства. "Пры гэтым Генпракуратура павінна адыгрываць ключавую ролю ў яго стварэнні", — лічыць ён.

Уладзімір Макей пажадаў поспехаў Аляксандру Канюку на гэтай вельмі нялёгкай адказнай пасадзе і ад імя кіраўніка дзяржавы падзякаваў Рыгору Васілевічу за вялікі асабісты ўклад у дзейнасць органаў пракуратуры і ўмацаванне законнасці і правапарадку. Пры гэтым ён адзначыў, што пад кіраўніцтвам Рыгора Васілевіча пракуратура захавала свае лепшыя традыцыі і ўзяла правільны вектар на пабудову прававой і сацыяльна арыентаванай дзяржавы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявіў учора кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Макей, прадстаўляючы па даручэнні кіраўніка дзяржавы калектыву Генеральнай пракуратуры іх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика