Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 4 кастрычніка прыняў шэраг кадравых рашэнняў
05.10.2011
—
Новости Политики
|
Аляксандр Лукашэнка вызваліў Віктара Галаванава ад пасады Міністра юстыцыі. Кіраўнік дзяржавы прызначыў выканаўцам абавязкаў Міністра юстыцыі першага намесніка Міністра юстыцыі Аляксандра Білейчыка. Адпаведныя ўказы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 4 кастрычніка. Прэзідэнт таксама даў згоду на вызваленне Уладзіміра Карпука ад пасады дырэктара Дэпартамента па геалогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі за здзяйсненне правіннасці, якая несумяшчальная са знаходжаннем на дзяржаўнай службе. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка вызваліў Віктара Галаванава ад пасады Міністра юстыцыі. Кіраўнік дзяржавы прызначыў выканаўцам абавязкаў Міністра юстыцыі першага...
|
|