Кнiга — нястомны настаўнiк. 21.by

Кнiга — нястомны настаўнiк

17.10.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Удзельнiкам II з’езда
грамадскага аб’яднання «Саюз пiсьменнiкаў Беларусi»


Паважаныя сябры!


Шчыра вiншую вас з адкрыццём II з’езда грамадскага аб’яднання «Саюз пiсьменнiкаў Беларусi».


Ваш саюз дастойна выконвае важную мiсiю згуртавання лепшых творчых дзеячаў, якiя жадаюць прысвяцiць свае талент i майстэрства самаадданаму служэнню нашаму народу.


Мастацкае слова адыгрывае велiзарную ролю ў грамадстве. Кнiга — гэта не толькi крынiца пазнання свету, але i мудры выхавальнiк, нястомны настаўнiк. Таму дзяржава будзе заўжды спрыяць дзейнасцi пiсьменнiкаў, чые творы сцвярджаюць сапраўдныя маральныя i эстэтычныя каштоўнасцi, вучаць чытачоў любiць сваю Радзiму, ганарыцца яе гiсторыяй i культурай.


За апошнi час ваша творчае аб’яднанне стала надзейным калектывам аднадумцаў, якi з годнасцю працягвае традыцыi знакамiтых прадстаўнiкоў беларускай лiтаратуры.


Няхай i надалей члены саюза ўзбагачаюць нашу духоўную скарбнiцу высокамастацкiмi творамi, адкрываюць свету новыя iмёны паэтаў i празаiкаў.


Жадаю вам моцнага здароўя, невычэрпнага натхнення, шчасця i дабрабыту.


Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Удзельнiкам II з’езда грамадскага аб’яднання «Саюз пiсьменнiкаў Беларусi»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика