Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржузнагароды Заслужаным людзям краіны. 21.by

Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржузнагароды Заслужаным людзям краіны

01.11.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Галоўныя рэсурсы Беларусі — гэта праца і талент яе грамадзян. Аб гэтым 31 кастрычніка на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод і Дзяржаўных прэмій заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Як адзначыў Прэзідэнт, гэтая цырымонія асаблівая, паколькі на ёй прысутнічалі не толькі людзі, удастоеныя высокіх званняў, узнагароджаныя ордэнамі і медалямі, але і лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Беларусі, якая ўручаецца раз у два гады. "Гэтыя ўзнагароды сімвалізуюць тую вяршыню, да якой вы ішлі, пераадольваючы цяжкасці і шукаючы аптымальныя рашэнні".

Прэзідэнт падкрэсліў, што апошнія гады патрабаванні да саіскальнікаў дзяржпрэмій значна ўзраслі. Важнейшымі крытэрыямі сталі перавага іх распрацовак над сусветнымі аналагамі, канкурэнтаздольнасць на рынках і ўклад у забеспячэнне нацыянальнай бяспекі. У сваю чаргу аўтары праектаў у галіне культуры павінны былі атрымаць высокія ацэнкі калег і спецыялістаў, а таксама заслужыць шырокае прызнанне грамадства.

З удзячнасцю і пажаданнямі будучых поспехаў кіраўнік дзяржавы ўручыў дыпломы і ганаровыя знакі групе металургаў з Магілёва. Яны не толькі распрацавалі перадавую тэхналогію ліцця, але і арганізавалі прадпрыемства, якое выпускае інавацыйную прадукцыю, запатрабаваную як у краіне, так і за яе межамі. Дзяржаўнай прэміі ўдастоіліся таксама распрацоўшчыкі кар'ерных самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці. "Эфектыўныя канструктарскія рашэнні значна павысілі канкурэнтаздольнасць і перавагу нашых машын. Гэта дае магчымасць БелАЗам утрымліваць больш за 30 працэнтаў сусветнага рынку велікагрузнай тэхнікі ва ўмовах моцнай канкурэнцыі з боку транснацыянальных кампаній".

Аляксандр Лукашэнка ўручыў узнагароды ўрачам-траўматолагам, якія стварылі сучасную тэхналогію хірургічнага лячэння артапедычнай паталогіі тазасцегнавога сустава ў дзяцей і падлеткаў. "Гэта методыка прынцыпова новая ў сусветнай медыцыне і называецца "беларускай". "Дзякуй вам за высакародную, адданую працу. Ваша распрацоўка не толькі павысіла прэстыж Беларусі ў сусветнай супольнасці, але, што самае галоўнае, дапамагла вярнуць здароўе многім юным грамадзянам Беларусі і іншых краін".

Акрамя таго, за ўклад у развіццё айчыннага мастацтва Дзяржаўных прэмій удастоены архітэктары і мастакі. У тым ліку стваральнікі мемарыяла "Дзецям — ахвярам Вялікай Айчыннай вайны" і серыі графічных работ "Вароты мінулага". Ордэны, медалі і ганаровыя званні таксама атрымалі многія дзеячы культуры, прызнаныя майстры, якія прысвяцілі сваё жыццё музычнаму і тэатральнаму мастацтву, вядомыя журналісты і спартсмены.

Высокіх дзяржаўных узнагарод таксама ўдастоены ваеннаслужачыя і супрацоўнікі праваахоўных органаў. "Мы ўзнагароджваем людзей, якія мелі непасрэднае дачыненне да раскрыцця тэракта ў мінскім метро. І тых, хто ахоўвае парадак нашай Радзімы кожны дзень", — адзначыў кіраўнік дзяржавы. "У рэспубліцы не дапусцілі разгулу злачыннасці і хаосу. Беларусь застаецца мірнай і з'яднанай краінай", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, на фоне ўзброеных канфліктаў, якімі ахоплены сучасны свет, кожны разумее, што галоўнае ў жыцці — гэта чыстае неба над галавой, спакой і ўпэўненасць нашых людзей у заўтрашнім дні. Прэзідэнт адзначыў, што ўвесь час расце прэстыж воінскай службы, аўтарытэт органаў унутраных спраў, і ў гэтым вялікая заслуга тых, хто атрымаў сёння ўзнагароды.

Звяртаючыся да ўзнагароджаных, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яны яшчэ раз пацвердзілі праўдзівасць слоў аднаго з антычных філосафаў, які гаварыў: "Як шмат спраў лічыліся немагчымымі, пакуль яны не былі зроблены".

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўныя рэсурсы Беларусі — гэта праца і талент яе грамадзян. Аб гэтым 31 кастрычніка на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод і Дзяржаўных прэмій заявіў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика