Аляксандр Лукашэнка: "Армія павінна быць здольная эфектыўна адказваць на любыя выклікі і пагрозы сучаснасці". 21.by

Аляксандр Лукашэнка: "Армія павінна быць здольная эфектыўна адказваць на любыя выклікі і пагрозы сучаснасці"

12.11.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Забеспячэнне ваеннай бяспекі дзяржавы было і застаецца адным з галоўных напрамкаў дзейнасці кіраўніцтва краіны. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 лістапада, прымаючы міністра абароны Юрыя Жадобіна з дакладам аб выніках дзейнасці Узброеных Сіл у 2011 годзе.

"Мы пастаянна прынцыпова і аб'ектыўна ацэньваем рэальную сітуацыю вакол Беларусі і прымаем неабходныя меры па ўмацаванні яе бяспекі", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, адзначыўшы, што праведзенае нядаўна вучэнне па тэрытарыяльнай абароне наглядна пацвярджае гэта.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, сістэмная падрыхтоўка тэрытарыяльных войскаў паслужыць добрай падтрымкай для далейшага развіцця ваеннага патэнцыялу дзяржавы, узмоцніць значнасць Узброеных Сіл, якія павінны адыгрываць ключавую ролю ў забеспячэнні бяспекі краіны.

Рэагуючы на заявы і каментарыі некаторых нядобразычліўцаў, якія з'явіліся пасля вучэнняў па тэрытарыяльнай абароне і адпаведных заяў кіраўніка дзяржавы, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што канцэпцыя тэрытарыяльнай абароны распрацоўвалася ў Беларусі з 2000 года. "Ужо даўно былі прыняты гэтыя рашэнні, праведзены не адны вучэнні. Нарэшце прачнуліся, пачулі, што Лукашэнка стварае нейкія новыя тэрытарыяльныя войскі, новую армію, — адзначыў Прэзідэнт. — Калі я гаварыў аб тым, што мы сапраўды ствараем сёння новую армію, я меў на ўвазе не толькі тэрытарыяльную абарону і тэрытарыяльныя войскі як фундамент, частку нашага абароннага шчыта, якая будзе функцыянаваць у поўным сваім размаху ў гады вайны, калі, не дай божа, гэта адбудзецца. Гэта не наша выдумка, мы гэта не прыдумалі. І робіцца гэта для таго, каб менш траціць на рэгулярную армію. Галоўная тут ідэя, якая вынікае з апошняй вайны, з руху супраціўлення ў Беларусі, партызанскай вайны, што мы павінны быць да гэтага гатовы. Каб не атрымалася так, як адбылося ў 1941 годзе: было каму ваяваць, у акружэнне людзі трапілі, але не было зброі".

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, падзеі гэтага года яшчэ раз даказалі, што асобныя звышдзяржавы па-ранейшаму ставяць прынцып ваеннай сілы ў аснову сваёй палітыкі. "Гэта асабліва трывожыць цяпер, на фоне сусветнага фінансавага крызісу. Таму наша задача відавочная — ні ў якой меры не дапусціць зніжэння сваёй ваеннай бяспекі. Сёння ўжо можна гаварыць аб рэзультатыўнасці мер, прынятых у гэтым напрамку", — сказаў беларускі лідар. Паводле яго слоў, гэтыя меры даюць магчымасць якасна рыхтаваць войскі, фарміраваць сучаснае аблічча беларускай арміі. "Не ўсё тут, вядома, гладка, але вырашальна", — упэўнены кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў паспяховае правядзенне важнейшага мерапрыемства падрыхтоўкі Узброеных Сіл дзвюх дзяржаў — сумеснага аператыўнага вучэння "Шчыт Саюза — 2011". "Яно яшчэ раз пацвердзіла трываласць саюзніцкіх адносін Беларусі і Расіі. Прынцыповае значэнне вучэння ў тым, што пяцітысячная беларуская групоўка войскаў, знаходзячыся за тысячы кіламетраў ад сваёй краіны, прадэманстравала высокі ўзровень падрыхтоўкі і арганізаванасці. Гэта пераканаўча сведчыць аб тым, што мы маем сапраўды баяздольную армію, якая можа надзейна забяспечыць мірную працу беларускага народа. Гэтым трэба ганарыцца", — падкрэсліў беларускі лідар.

Разам з тым ён адзначыў, што развіццё Узброеных Сіл — гэта бесперапынны працэс.

"Галоўны вывад у тым, што выпрабаванні на трываласць сацыяльна-палітычнай і эканамічнай мадэлі развіцця і сістэмы нацыянальнай бяспекі краіна вытрымлівае", — адзначыў Прэзідэнт. "Наша краіна не дазволіла ўцягнуць сябе ў нейкія палітычныя авантуры і не дапусціла маштабных дэструктыўных акцый. Мы дакладна абазначылі прыярытэты знешнепалітычнай дзейнасці. Яна павінна заставацца шматвектарнай і накіраванай на забеспячэнне міру і стабільнасці", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

У наступным годзе галоўную ўвагу неабходна ўдзяліць практычнаму абучэнню войскаў сучасным спосабам вядзення ўзброенай барацьбы. Ваенная навука і адукацыя павінны сканцэнтраваць намаганні на вызначэнні найбольш рацыянальных механізмаў падтрымання баявой гатоўнасці войскаў і прапрацоўцы перспектыўных форм і спосабаў вядзення ваенных дзеянняў. "Мы ні ў якім выпадку не павінны заспакойваць сябе тым, што ў нас ёсць самалёты, верталёты, танкі і як ніколі шчыт у нас моцны. Вы сёння бачыце, што гэтыя самалёты і танкі могуць застацца ўбаку пры сучаснай вайне. Мы гэта бачым з горкага вопыту вайны ў іншых дзяржавах. Сёння асноўныя задачы вырашаюць ракеты, — сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да ўдзельнікаў нарады. — Нам трэба ўмець абараняцца ад ракет праціўніка. Патрэбны і іншыя формы вядзення ўзброенай барацьбы, зыходзячы з нашых умоў, менталітэту, вопыту, зыходзячы з таго, што адбываецца на планеце".

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што першарадную ўвагу трэба ўдзяліць правільнай і сістэмнай ідэалагічнай рабоце, патрыятычнаму выхаванню, падтрыманню баявога духу ў армейскіх радах. "Гэта таксама вельмі важна", — адзначыў ён.

Прэзідэнт падкрэсліў, што дзяржава праяўляла і будзе праяўляць пастаянны клопат аб асабовым складзе Узброеных Сіл. "У Беларусі прыярытэт аддаецца воінскай службе перад іншымі відамі дзяржаўнай службы і працоўнай дзейнасці. Адпаведна, для ваеннаслужачых мы забяспечым і належны ўзровень сацыяльнай абароненасці. Аднак і з боку ваенных павінна быць больш аддачы, канструктыўнай ролі ў падтрыманні сацыяльна-палітычнай стабільнасці ў дзяржаве. Адсюль пытанне нумар адзін — умацаванне кадравага патэнцыялу арміі ў цяперашняй няпростай абстаноўцы", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Хачу таксама падкрэсліць, што кіраўніцтва Беларусі разглядае Узброеныя Сілы як галоўны фактар стратэгічнага стрымлівання не толькі знешніх пагроз, але і забеспячэння стабільнасці ў дзяржаве. Веру, што беларуская армія з гэтай задачай справіцца", — рэзюмаваў Прэзідэнт.

Міністр абароны Юрый Жадобін далажыў Аляксандру Лукашэнку аб сучасным развіцці Узброеных Сіл, выніках выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнт актыўна цікавіўся поглядамі ваенных на армію будучага, тым, што робіцца для яе стварэння. Ва ўяўленні Аляксандра Лукашэнкі — гэта невялікая кампактная армія, высокапрафесійная і аснашчаная самым сучасным узбраеннем і ваеннай тэхнікай. Самае галоўнае, армія павінна быць здольна эфектыўна адказваць на любыя выклікі і пагрозы сучаснасці, лічыць кіраўнік дзяржавы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Забеспячэнне ваеннай бяспекі дзяржавы было і застаецца адным з галоўных напрамкаў дзейнасці кіраўніцтва краіны. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика