"У эканамічным блоку Адміністрацыі Прэзідэнта павінны адбыцца сур'ёзныя змяненні". 21.by

"У эканамічным блоку Адміністрацыі Прэзідэнта павінны адбыцца сур'ёзныя змяненні"

12.11.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка назначыў Андрэя Тура намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

"Хачу падкрэсліць, што для нас вельмі важна, каб у эканамічным блоку Адміністрацыі Прэзідэнта адбыліся сур'ёзныя перастаноўкі, — сказаў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да Андрэя Тура. — Вы павінны ад дробязнай апекі, ад пошуку кручкоў, косак у дакументах, якія накіроўваюцца ўрадам сюды (гэта таксама трэба рабіць, вядома), перайсці да выканання сваіх кантралюючых функцый і арыентаваць Прэзідэнта на істотныя фактары — ці на станоўчыя, ці тым больш на недахопы, якія ёсць у тых ці іншых дакументах па эканамічных пытаннях, што паступаюць на ўзровень Прэзідэнта".

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што эканамічны блок у Адміністрацыі Прэзідэнта павінен не дубліраваць дзейнасць урада, а набыць палітычную афарбоўку. "Адміністрацыя Прэзідэнта — гэта палітычны орган, і эканоміка тут павінна праламляцца праз палітыку, гэта вельмі важна. Вы, шчыра кажучы, гэта можаце зрабіць. Тое, што вы можаце весці палеміку, тое, што вы чалавек адукаваны, дасведчаны, і тое, што вы валодаеце вялікім тэарэтычным матэрыялам — гэта вельмі важна, таму што ў нас шмат эканамічных практыкаў у Адміністрацыі Прэзідэнта, і гэта часам апускае іх на ўзровень дзейнасці прадпрыемстваў. Гэта таксама добра і трэба, напэўна, але ўсё ж такі яшчэ раз падкрэсліваю, што эканамічны блок Адміністрацыі — гэта блок асаблівы, гэта блок палітыкі, калі хочаце, тэорыі, гэта стратэгія, гэта погляд у будучыню", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 

Тур Андрэй Мікалаевіч нарадзіўся ў 1953 годзе ў г. Ленінград. У 1974 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В.У.Куйбышава.

З 1978 года — асістэнт кафедры палітэканоміі, дацэнт, загадчык кафедры палітэканоміі гандлёвых факультэтаў Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі.

У 1991-1995 гадах быў загадчыкам кафедры эканамічнай тэорыі і гісторыі эканамічных вучэнняў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

З 1995 года працаваў намеснікам міністра эканомікі.

Доктар эканамічных навук, прафесар.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка назначыў Андрэя Тура намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. "Хачу падкрэсліць, што для нас...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика