Аляксандр Лукашэнка лічыць недапушчальным зноў наступаць на граблі "шокавай тэрапіі" 90-х гадоў. 21.by

Аляксандр Лукашэнка лічыць недапушчальным зноў наступаць на граблі "шокавай тэрапіі" 90-х гадоў

23.11.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым ён заявіў на нарадзе аб прапановах урада і Нацыянальнага банка па праектах прагнозу, бюджэту і асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2012 год, перадае БЕЛТА.

"Нам трэба будзе разгледзець пытанні выключнай важнасці, якія самым непасрэдным чынам будуць уплываць на жыццё краіны ў наступным годзе", — адзначыў Прэзідэнт, адкрываючы нараду.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб размове, якая адбылася на нядаўняй нарадзе па пытаннях распараджэння дзяржаўнай маёмасцю. "Мяне сур'ёзна непакоіць тое, што ўрад вельмі захапіўся рынкавымі рэформамі і спрабуе, лічу, па недастатковым разуменні змяняць палітыку і праграмныя ўстаноўкі, якія былі прыняты на чацвёртым Усебеларускім народным сходзе", — сказаў беларускі лідар.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў нарады, кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: "Усе мы пачалі наракаць на ўрад. Але хачу, каб усе, хто сядзіць за гэтым сталом, сталі побач з урадам і прынялі на сябе долю той крытыкі, якая была яму адрасавана. У нас урад не з'яўляецца нейкім адасобленым органам, які праводзіць тую палітыку, якая яму ўздумаецца. Усе мы маем дачыненне да той палітыкі, якая праводзілася і праводзіцца".

"Палітыка праводзілася правільная і ў гэтым ключы будзе праводзіцца. Усе асноўныя крытэрыі гэтай палітыкі, асноўныя яе напрамкі намі не проста вызначаны — яны выпакутаваны. Адыходзіць ад гэтай палітыкі нікому не дазволена. Вось рамкі, у якіх мы будзем дзейнічаць заўтра, дзейнічаем сёння і дзейнічалі ўчора", — дадаў Прэзідэнт.

"Але прапаноўваць тую шокавую тэрапію, якую яшчэ ў 90-я гады ўсе мы праходзілі, і на чым апякліся тады і мы, і нашы суседзі, сёння недапушчальна, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Калі тады ў нейкай меры такая палітыка была даравальная, таму што знаходзіліся пад уплывам розных заходніх фондаў і экспертаў, даверыліся ім, не разумеючы яе рэальных наступстваў, то цяпер нельга наступаць на тыя ж граблі".

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, цяпер нават на Захадзе шукаюць шляхі, як утаймаваць стыхіі рынку, не спыняюцца перад нацыяналізацыяй, паўсюдным узмацненнем дзяржаўнага кантролю і кіравання сацыяльна-эканамічнымі працэсамі. "Нашы эканамічныя магчымасці і сучасныя ўмовы не дазваляюць дапускаць непрадуманых эксперыментаў, якія самым негатыўным чынам паўплываюць на дабрабыт народа. Нельга забываць, што эканоміка не замыкаецца толькі на бізнэсе і не абараняе інтарэсы толькі камерсантаў", — заўважыў Прэзідэнт, падкрэсліўшы, што разумнае кіраванне эканомікай — гэта захаванне балансу інтарэсаў усіх слаёў насельніцтва.

"Менавіта таму патрэбна прадуманасць у прыняцці рашэнняў на дзяржаўным узроўні, улік усіх наступстваў як для эканомікі ў цэлым, так і для кожнага чалавека паасобку. Усе павінны бачыць, што палітыка нашай дзяржавы служыла і будзе служыць людзям. Ад гэтага прынцыпу нікому не дадзена адыходзіць", — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, пасля нядаўняй размовы на нарадзе па пытаннях распараджэння дзяржмаёмасцю былі грунтоўна перагледжаны дакументы па прагнозах эканамічнага развіцця на 2012 год. "Спадзяюся, усе разумеюць, што яны павінны быць сапраўднай інструкцыяй да дзеяння, рэальнай мабілізуючай праграмай, абавязковай для выканання", — адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама акцэнтаваў увагу ўдзельнікаў нарады на шэрагу негатыўных з'яў і недапрацовак, якія неабходна пераадолець. Паводле яго слоў, сёння патрэбны глыбокі аналіз існуючай сітуацыі для таго, каб будаваць планы не на пяску, а на рэальнай глебе. "На жаль, нават беглае азнаямленне са статыстыкай паказвае, што прагноз гэтага года не будзе выкананы. І па прамысловасці, і па сельскай гаспадарцы, будаўніцтве жылля, і па мадэрнізацыі ёсць шмат праблем. І што самае трывожнае — пагоршыўся дабрабыт людзей, па якіх балюча ўдарыла інфляцыя. Адкінуўшы існуючую практыку рэгулявання цэн і іншых эканамічных працэсаў, мы атрымалі негатыўныя вынікі і сур'ёзныя праблемы, для вырашэння якіх цяпер трэба траціць дадатковыя намаганні і сродкі", — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Таксама не садзейнічае выкананню прагнозу на гэты год існуючая сітуацыя ў банкаўскай сферы. Асабліва гэта датычыцца кошту крэдытных рэсурсаў, дадаў Прэзідэнт.

"Замест энергічных мер урада па эфектыўнай мабілізацыі рэсурсаў і сіл на пераадоленне негатыўных з'яў я бачу толькі дыскусіі і шматслоўныя разважанні аб вартасцях ліберальнай мадэлі развіцця, спадзяванні на радыкальныя рэформы", — са шкадаваннем адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

"І ўжо зусім непрыемна здзіўляюць той разнабой у дзеяннях і тыя ўкідванні ў прэсу розных страшылак, якімі яны самі сябе палохаюць. Але было б яшчэ паўбяды, калі б гэта негатыўным чынам не ўплывала на стан грамадства, — падкрэсліў беларускі лідар. — Папярэджваю ўсіх — перш чым штосьці гаварыць, думайце. Не забывайце аб палітычных аспектах эканамічных дзеянняў і заяў. Мы з вамі не бабулькі на прызбе, а дзяржаўныя служачыя, людзі, адказныя за свае словы".

На заканчэнне Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што чакае ад удзельнікаў нарады дакладнага адказу аб тым, якія канкрэтна меры прымаюць урад і Нацбанк па вырашэнні існуючых праблем, якія для гэтага неабходна прыцягнуць рэзервы. "І галоўнае — у чым вы бачыце крыніцы рэсурсаў для развіцця эканомікі ў наступным годзе", — сказаў беларускі лідар.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым ён заявіў на нарадзе аб прапановах урада і Нацыянальнага банка па праектах прагнозу, бюджэту і асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2012 год,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика