Міністэрства аховы здароўя Беларусі будзе несці адказнасць за абгрунтаванасць узроўню цэн на лякарствы. 21.by

Міністэрства аховы здароўя Беларусі будзе несці адказнасць за абгрунтаванасць узроўню цэн на лякарствы

26.11.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гэта прадугледжана ў падпісаным 24 лістапада кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам Указе № 547 "Аб унясенні дапаўнення і змянення ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 2011 г. № 72".

Дакумент прыняты ў мэтах забеспячэння рацыянальнага выкарыстання бюджэтных сродкаў пры закупцы лекавых сродкаў айчыннай вытворчасці. У адпаведнасці з указам № 72 адпускныя цэны на лекавыя сродкі, якія вырабляюцца арганізацыямі краіны, рэгулююцца Міністэрствам эканомікі па пераліку, што вызначаецца Саветам Міністраў, шляхам устанаўлення іх гранічнага максімальнага ўзроўню.

Цяпер у Міністэрстве аховы здароўя ствараецца Дэпартамент фармацэўтычнай прамысловасці, на які ўскладаюцца функцыі правядзення адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне вытворчасці фармацэўтычнай прадукцыі. Пры перадачы Міністэрству аховы здароўя паўнамоцтваў па рэгуляванні цэн на лекавыя сродкі міністэрства будзе несці адказнасць за абгрунтаванасць узроўню гэтых цэн, а таксама за рацыянальнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў пры закупцы лякарстваў і фінансавае становішча фармацэўтычных прадпрыемстваў краіны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта прадугледжана ў падпісаным 24 лістапада кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам Указе № 547 "Аб унясенні дапаўнення і змянення ва Указ Прэзідэнта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика