Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены ў пашырэнні беларуска-кітайскага супрацоўніцтва
06.12.2011
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка станоўча ацэньвае беларуска-кітайскае супрацоўніцтва і ўпэўнены ў яго пашырэнні ў перспектыве. Аб гэтым ён заявіў 5 снежня ў час сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі Лу Гуйчэнам у сувязі з завяршэннем яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі. "Калі сябры ад'язджаюць, гэта не зусім добра. Але мы жывём надзеяй, што дружалюбны Кітай будзе прытрымлівацца ранейшага курсу і накіроўваць да нас людзей, якія прадоўжаць выбудоўваць палітыку, як гэта рабілі вы і вашы папярэднікі, таму што нашы адносіны — гэта надоўга", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт адзначыў, што Кітай у сферы эканомікі з'яўляецца самай дынамічнай дзяржавай у свеце. "І мы радуемся кожнаму вашаму поспеху. Мы хочам, каб кітайскі народ быў багаты, дзяржава — магутная", — падкрэсліў Прэзідэнт. На думку кіраўніка дзяржавы, асноўны цэнтр сілы, які ўраўнаважвае і далей будзе ўраўнаважваць сітуацыю ў свеце, — гэта Кітайская Народная Рэспубліка. "Мы ганарымся, што даўно, яшчэ да гэтага працэсу, устанавілі вельмі цесныя дружалюбныя адносіны, і залічваем сабе ў актыў, што яшчэ тады, два дзесяцігоддзі таму, правільна вызначылі напрамкі развіцця з Кітаем, зразумелі, што за КНР вялікія перспектывы", — сказаў Прэзідэнт Беларусі. "Кітай ідзе ў Беларусь, мы гэтым ганарымся, але чакаем большага. Мы хочам, каб, нікому не перашкаджаючы, нікога не проціпастаўляючы, Кітай са сваімі інвестыцыямі прыходзіў у цэнтр Еўропы, як ён гэта робіць, і робіць акуратна, як я лічу", — дадаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, задумкі на перспектыву значныя, у планах — шматмільярдныя інвестыцыі Кітая ў беларускую эканоміку. "Мы таксама не сядзім на месцы, ствараем сумесныя беларуска-кітайскія прадпрыемствы. Лічу, гэта добры напрамак супрацоўніцтва", — падкрэсліў Прэзідэнт. Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што Лу Гуйчэн, нягледзячы на тое, што ад'язджае з Беларусі, па-ранейшаму застанецца шчырым сябрам беларускай дзяржавы. За значны асабісты ўклад у развіццё і ўмацаванне палітычных, гандлёва-эканамічных, крэдытна-інвестыцыйных, навукова-тэхнічных і гуманітарных сувязяў паміж Беларуссю і Кітаем Аляксандр Лукашэнка ўручыў Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму Паслу КНР ордэн Францыска Скарыны. Прэзідэнт сказаў, што не так часта ў Беларусі ўзнагароджваюць дзяржаўнымі ўзнагародамі прадстаўнікоў іншых краін, таму ордэн — гэта высокая ацэнка асабістага ўкладу кітайскага дыпламата ў развіццё беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння. Лу Гуйчэн у сваю чаргу выказаў словы вялікай удзячнасці за ўзнагароду і адзначыў, што ўспрымае яе не толькі як асабістую, а і як ацэнку беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў цэлым. "Гэта сапраўдны сімвал дружбы паміж Беларуссю і Кітаем", — падкрэсліў пасол. На думку Лу Гуйчэна, за апошнія тры гады Беларусь і Кітай значна рушылі наперад у развіцці сувязяў па ўсіх напрамках: "Гэта поўнасцю адпавядае інтарэсам кітайскага і беларускага народаў. Кітайскія ўрад і народ высока ацэньваюць цяперашні стан дружалюбных, канструктыўных двухбаковых адносін". Разам з тым кіраўнік дыпламатычнай місіі падкрэсліў, што патэнцыял беларуска-кітайскага супрацоўніцтва вельмі вялікі і краіны маюць добрыя перспектывы яго рэалізацыі. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка станоўча ацэньвае беларуска-кітайскае супрацоўніцтва і ўпэўнены ў яго пашырэнні ў перспектыве. Аб гэтым ён заявіў 5 снежня...
|
|