Стаўка — на актыўнае развіццё Мінскай і Віцебскай абласцей
06.12.2011
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 5 снежня прыняў з дакладам старшыню Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Барыса Батуру. Губернатар далажыў кіраўніку дзяржавы аб пачатку работ па рэалізацыі яго даручэння, у адпаведнасці з якім у наступным годзе ў кожнай гаспадарцы рэспублікі павінна быць мадэрнізавана адна ферма пад сучасныя тэхналогіі вытворчасці. "Лічу, гэта пасільная задача. Цяпер ва ўрадзе прапануюць некаторыя формы падтрымкі ў выглядзе шыферу, цэменту, дрэва. У нас усё гэта ёсць. Мы значна можам патанніць, — адзначыў Прэзідэнт. — Але ўсюды павінны быць пэўныя аб'ёмы. Усё будзе пад жалезным кантролем, каб тут не было ніякага крадзяжу, адцягнення нават на іншыя мэты". Паводле слоў Барыса Батуры, цяпер інтэнсіўна распрацоўваецца дакументацыя, і асноўная ўвага рабоце па мадэрнізацыі ферм будзе ўдзелена ў зімовы перыяд, калі людзі найменш заняты ў сельскай гаспадарцы. Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным у бліжэйшы час зрабіць стаўку на актыўнае развіццё менавіта Мінскай і Віцебскай абласцей, за кошт якіх плануецца атрымаць значную прыбаўку ў эканоміцы краіны ў цэлым. "Мы будзем дапамагаць Мінскай вобласці ў прыярытэтным парадку, таму што адсюль мы павінны атрымаць дадатковыя аб'ёмы сельскагаспадарчай і прамысловай прадукцыі, паслуг. Мы будзем акцэнт рабіць на Мінскай вобласці, не забываючы, у другую чаргу, Віцебскую, каб краіну падняць за кошт гэтых дзвюх абласцей", — сказаў кіраўнік дзяржавы, адзначыўшы, што астатнія рэгіёны з-за розных прычын у сваім развіцці рушылі наперад. Губернатар Міншчыны таксама далажыў Прэзідэнту аб прыцягненні ў рэгіён інвестыцый, у тым ліку ў сельскую гаспадарку. Кіраўнік дзяржавы чарговы раз падкрэсліў, што ў Беларусі, і Мінскай вобласці ў прыватнасці, дастаткова зямель, якія можна выкарыстоўваць пад інвестпраекты, не выводзячы з сельгасабароту ворныя землі. Барыс Батура таксама праінфармаваў аб тым, што Мінская вобласць у гэтым годзе выконвае асноўныя якасныя прагнозныя паказчыкі. Крыху меншымі ў параўнанні з прагнозам чакаюцца рост валавога рэгіянальнага прадукту (107 працэнтаў да ўзроўню 2010 года замест 109 працэнтаў) і вытворчасці прадукцыі ў сельскай гаспадарцы — 105 працэнтаў. У рэгіёне за год таксама будзе ўведзена амаль 1,1 млн кв.м жылля (па прагнозе — 1,3 млн). У цэлым, паводле слоў губернатара, тэндэнцыі развіцця Мінскай вобласці станоўчыя, што дае магчымасць у поўнай меры выконваць абавязкі дзяржавы па сацыяльнай абароне насельніцтва. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 5 снежня прыняў з дакладам старшыню Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Барыса Батуру. Губернатар далажыў...
|
|