Аляксандр Лукашэнка даручыў Нацбанку падтрымліваць стабільнасць сітуацыі на валютным рынку
07.12.2011
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка па выніках рабочай сустрэчы 6 снежня са старшынёй Праўлення Нацыянальнага банка Надзеяй Ермаковай даручыў падтрымліваць стабільнасць сітуацыі на валютным рынку і работу эканомікі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Кіраўнік Нацбанка далажыла Прэзідэнту аб стане спраў на валютным рынку, ліквіднасці ў банкаўскай сістэме, крэдытаванні эканомікі. "Сітуацыя на валютным рынку сёння спакойная. Насельніцтва прадае валюту. І з улікам таго, што беларускі рубель крыху ўмацоўваецца адносна долара, насельніцтва нават павялічыла продаж", — адзначыла Надзея Ермакова. Так, за перыяд пасля адкрыцця дадатковай сесіі на валютна-фондавай біржы 14 верасня насельніцтва прадало амаль $640 млн. З гэтай сумы банкі рэалізавалі на біржы $550 млн. У сваю чаргу ўзраслі аб'ёмы абавязковага продажу валюты. Калі да ўвядзення адзінай сесіі штодзень прадавалася амаль $28 млн, то на сёння гэта лічба ў сярэднім складае $40-41 млн. Апошнім часам у прадпрыемстваў і арганізацый напярэдадні канца года крыху павялічыліся патрэбнасці ў куплі валюты на пагашэнне крэдытаў. Тым не менш, паводле слоў кіраўніка Нацбанка, снежань у плане абстаноўкі на валютным рынку будзе спакойным, ёсць дастатковыя рэсурсы для задавальнення попыту з боку юрыдычных асоб. Адбылося некаторае паляпшэнне ліквіднасці банкаўскай сістэмы. Нацыянальны банк скараціў падтрымку банкаў прыкладна на Br500 млрд. Адзначаецца прыток у банкі ўкладаў фізічных асоб, як у беларускіх рублях, так і ў замежнай валюце. За лістапад дадаткова прыцягнута Br126 млрд і $60 млн у эквіваленце. Надзея Ермакова таксама канстатавала, што эканоміка краіны крыху скараціла прыцягненне крэдытаў, што звязана з павышэннем стаўкі рэфінансавання і адпаведна ростам працэнтных ставак па крэдытах. Гэта рабілася Нацыянальным банкам наўмысна для таго, каб знізіць інфляцыйныя чаканні і ўтрымаць рост інфляцыі. Што датычыцца крэдытавання насельніцтва, то ў краіне прадаўжаецца выдача льготных крэдытаў на будаўніцтва жылля. Толькі за лістапад іх было прадастаўлена Br800 млрд, якіх-небудзь праблем з рэсурсамі няма. Золатавалютныя рэзервы Беларусі ўмацаваліся ў сувязі з паступленнем $2,5 млрд ад продажу пакета акцый ААТ "Белтрансгаз". Нацбанк разлічвае, у тым ліку за кошт атрымання другога траншу ў памеры $440 млн з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, выйсці на неабходныя аб'ёмы ЗВР, якія планаваліся на канец 2011 года. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка па выніках рабочай сустрэчы 6 снежня са старшынёй Праўлення Нацыянальнага банка Надзеяй Ермаковай даручыў падтрымліваць... |
|