Сустрэчы з людзьмі дапамагаюць убачыць перспектыву для развіцця краіны. 21.by

Сустрэчы з людзьмі дапамагаюць убачыць перспектыву для развіцця краіны

14.12.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Такое меркаванне ў час сустрэчы з працоўным калектывам ААТ "Пінскае прамыслова-гандлёвае аб'яднанне "Палессе" выказаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Радзькоў.

Рэгулярныя наведванні прадпрыемстваў, сустрэчы з працоўнымі калектывамі дапамагаюць не толькі даведацца, чым жывуць людзі на месцах, але таксама даюць магчымасць выслухаць іх прапановы, адзначыў Аляксандр Радзькоў. "Мы адна краіна, таму думаць аб яе будучыні трэба ўсім разам", — падкрэсліў ён. Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта адзначыў, што наведваючы прадпрыемствы краіны, ён улавіў агульную для многіх вытворцаў тэндэнцыю. Яны лічаць за лепшае замацоўвацца на ўжо занятых нішах, думаючы, што асваенне новых рынкаў — справа будучага. Многія прадпрыемствы значна ўмацавалі матэрыяльна-тэхнічную базу дзякуючы ўказу № 282. Так, і ААТ "Палессе" ў мінулым годзе змагло з яго дапамогай закупіць сучаснае швейнае абсталяванне, многія станкі маюць шэраг пераваг: яны менш энергаёмістыя і ў той жа час больш прадукцыйныя.

Вядома, атрыманыя па ўказе крэдыты трэба аддаваць, адзначыў Аляксандр Радзькоў. Аднак прадпрыемствы, прадукцыя якіх карыстаецца попытам, можна падтрымаць, даць ім адтэрміноўку па выплатах.

Яшчэ адна праблема, якая была закранута ў час сустрэчы першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта з калектывам ААТ "Палессе", — дэфіцыт рабочых кадраў. На гэты момант на прадпрыемстве працуюць 4 тыс. 30 чалавек, з іх ва ўзросце да 30 гадоў — 993 чалавекі. Мясцовыя прафтэхвучылішчы не здольныя закрыць кадравы дэфіцыт. Ахвотных асвойваць прафесію швачкі пакуль не так шмат. Моладзь адпужваюць цяжкія ўмовы працы і параўнальна невялікія зарплаты. На думку Аляксандра Радзькова, гэта праблема мае комплексны характар, яна звязана не толькі з умовамі працы, але і з няпростай дэмаграфічнай сітуацыяй. Што датычыцца зарплаты, то на "Палессі" на працягу гэтага года яе рэгулярна павышалі. Наогул 2011 год з эканамічнага пункту гледжання склаўся для прадпрыемства нядрэнна: удалося амаль поўнасцю разгрузіць склады, тэмпы росту экспарту склалі больш як 105 працэнтаў, аб'ём вытворчасці прадукцыі ў дзейных цэнах — больш як 260 працэнтаў. "Відаць, што людзі даражаць сваім месцам, традыцыямі, рабочыя давяраюць уладзе і разумеюць, што кожны на сваім месцы здольны ўнесці істотны ўклад у пераадоленне часовых эканамічных цяжкасцяў", — рэзюмаваў Аляксандр Радзькоў.

У час паездкі першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта наведаў таксама Палескі дзяржаўны ўніверсітэт, азнаёміўся з дзейнасцю ВНУ, паразмаўляў са студэнтамі, адказаў на іх пытанні.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такое меркаванне ў час сустрэчы з працоўным калектывам ААТ "Пінскае прамыслова-гандлёвае аб'яднанне "Палессе" выказаў першы намеснік кіраўніка...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика