Міхаіл Мясніковіч уручыў дзяржузнагароды заслужаным людзям краіны. 21.by

Міхаіл Мясніковіч уручыў дзяржузнагароды заслужаным людзям краіны

22.12.2011 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міхаіл Мясніковіч уручае медаль Францыска Скарыны салістцы ансамбля народнай музыкі "Бяседа" Таццяне Лазоўскай. Фота БЕЛТА.Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч па даручэнні кіраўніка дзяржавы ўручыў учора дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны, перадае БЕЛТА.

У спісе ўзнагароджаных 74 чалавекі. Гэта работнікі прамвытворчасці, лясной гаспадаркі, транспартнай галіны, медыцыны, адукацыі, навукі, культуры, спорту і СМІ. Яны ўдастоены ўзнагарод за шматгадовую плённую працу, дасягненні высокіх вытворчых і творчых паказчыкаў, асабісты ўклад у развіццё галін нацыянальнай эканомікі і сацыяльна-культурнай сферы.

Узнагароджваючы прадстаўнікоў будаўнічай галіны, прэм'ер-міністр адзначыў, што дзяржава інвеставала значныя сродкі ў тэхнічнае перааснашчэнне будаўнічых арганізацый, нарошчванне магутнасцяў домабудаўнічых камбінатаў і трэстаў, а таксама вытворчасць будматэрыялаў. У наступным годзе гэтыя інвестыцыі павінны прынесці эфектыўную аддачу.

Звяртаючыся да прадстаўнікоў прамысловага комплексу, Міхаіл Мясніковіч нагадаў пра неабходнасць павелічэння экспарту прадукцыі. "Нарошчванне эфектыўнага экспарту тавараў — гэта абавязковая ўмова для работы прамысловых прадпрыемстваў і беларускай эканомікі ў цэлым у 2012 годзе, — падкрэсліў ён. — Толькі высокая дабаўленая вартасць і канкурэнтаздольнасць на знешніх рынках здольны даць тыя $1,5 млрд дадатнага сальда знешняга гандлю, на якія мы разлічваем, каб канчаткова замацаваць пазітыўныя працэсы на валютным рынку".

Больш эфектыўна павінна працаваць і лясная гаспадарка. У наступным годзе ўрад разлічвае атрымаць ад галіны высокую аддачу.

Узнагароджваючы работнікаў устаноў адукацыі, прэм'ер-міністр адзначыў, што іх веды і педагагічны талент — важнейшыя інвестыцыі ў будучыню краіны. Беларускай эканоміцы патрэбны высокакваліфікаваныя спецыялісты, энергічныя бізнэсмены, кіраўнікі і крэатыўныя вучоныя.

Звяртаючыся да работнікаў культурнай сферы і мастацтва, Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што дасягненні беларускай творчай інтэлігенцыі даюць магчымасць папаўняць фонды культурнай спадчыны краіны.

Кіраўнік урада пажадаў усім узнагароджаным здароўя, шчасця і дабрабыту. "Мы ганарымся вашымі поспехамі, дзякуй за вашу добрасумленную працу і творчае стаўленне да справы", — рэзюмаваў Міхаіл Мясніковіч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У спісе ўзнагароджаных 74 чалавекі. Гэта работнікі прамвытворчасці, лясной гаспадаркі, транспартнай галіны, медыцыны, адукацыі, навукі, культуры, спорту і СМІ. Яны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика