Аляксандр Лукашэнка падарыў спартыўны інвентар выхаванцам Радашковіцкай школы-інтэрната
31.12.2011
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падарыў спартыўны інвентар выхаванцам Радашковіцкай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Кіраўнік дзяржавы ўручыў дзецям падарункі ў час наведвання гэтай установы, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Пад навагодняй ёлкай дзяцей чакалі лыжы, хакейныя і фігурныя канькі, клюшкі з шайбамі, футбольныя, валейбольныя мячы і іншыя падарункі. Прэзідэнт у цёплай простай абстаноўцы паразмаўляў з дзецьмі, азнаёміўся з іх бытам. Ён наведаў майстэрню па працоўным навучанні дзяўчынак, дзе яго пачаставалі дранікамі і пячэннем. Дзеці таксама правялі для Прэзідэнта экскурсіі па краязнаўчым музеі і музеі паветраных і вогненных таранаў. Менавіта на прыкладзе герояў Мікалая Гастэлы і Аляксандра Маслава выхоўваюцца хлопчыкі і дзяўчынкі. Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся таксама з выстаўкай творчых работ выхаванцаў школы-інтэрната, дзеці падарылі яму адзін з вырабаў. Свята завяршылася салодкім сталом. Дзеці падрыхтавалі для Прэзідэнта святочны навагодні паказ. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў выхаванцаў школы-інтэрната са святам і пажадаў вялікіх поспехаў у новым годзе. Радашковіцкая школа-інтэрнат знаходзіцца ў Маладзечанскім раёне, у ёй выхоўваюцца 89 дзяцей. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падарыў спартыўны інвентар выхаванцам Радашковіцкай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі...
|
|