Падзяка Прэзiдэнта Беларусi. 21.by

Падзяка Прэзiдэнта Беларусi

05.01.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падзяка Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб'яўлена шэрагу прадстаўнiкоў навукi, адукацыi, СМІ, заканадаўчай улады, аховы жывёльнага i раслiннага свету i iншых сфер. Адпаведныя распараджэннi падпiсаў кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лiдара.

Падзякi, у прыватнасцi, удастоены работнiкi Беларускага тэлеграфнага агенцтва: генеральны дырэктар Дзмiтрый Жук, вядучы рэдактар выдавецтва Андрэй Жыбуль. У лiку ўзнагароджаных супрацоўнiкi Другога нацыянальнага тэлеканала карэспандэнт дырэкцыi iнфармацыйнага вяшчання Аляксандр Злобiн, аглядальнiк палiтычнай рэдакцыi iнфармацыйнага вяшчання Святлана Кнутава. Гэтай узнагароды ўдастоены i галоўны рэдактар Iванаўскай раённай газеты "Чырвоная зорка" Анатоль Крэйдзiч.

Падзяка Прэзiдэнта аб'яўлена таксама акадэмiку — сакратару аддзялення гуманiтарных навук i мастацтваў Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi Аляксандру Каваленю, намеснiку начальнiка Мазырскай мiжраённай iнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету Аляксандру Красюку, пастаяннаму паўнамоцнаму прадстаўнiку Беларусi пры статутных i iншых органах Садружнасцi Незалежных Дзяржаў Васiлю Пугачову i iншым.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падзяка Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб'яўлена шэрагу прадстаўнiкоў навукi, адукацыi, СМІ, заканадаўчай улады, аховы жывёльнага i раслiннага свету i iншых сфер....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика