З 1 студзеня павышаюцца тарыфныя аклады некаторым катэгорыям медсясцёр
17.01.2012
—
Новости Политики
|
У Беларусi павышаюцца тарыфныя аклады медыцынскiм сёстрам, якiя ўдзельнiчаюць у ажыццяўленнi высокатэхналагiчных i складаных медыцынскiх умяшанняў. Адпаведны ўказ № 29 "Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў ва Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 снежня 2005 г. № 619" 16 студзеня падпiсаў кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. У прыватнасцi, на 160 працэнтаў павышаюцца тарыфныя аклады медыцынскiм сёстрам, якiя прымаюць удзел у ажыццяўленнi высокатэхналагiчных медыцынскiх умяшанняў, выкананнi анестэзiялагiчнай дапамогi, а таксама ў ажыццяўленнi iнтэнсiўнай тэрапii пацыентаў пасля высокатэхналагiчных медыцынскiх умяшанняў. Акрамя таго, на 130 працэнтаў павышаюцца тарыфныя аклады медыцынскiм сёстрам, якiя прымаюць удзел у ажыццяўленнi складаных медыцынскiх умяшанняў, выкананнi анестэзiялагiчнай дапамогi, а таксама ў ажыццяўленнi iнтэнсiўнай тэрапii пацыентаў пасля складаных медыцынскiх умяшанняў i ў правядзеннi штучнага кровазвароту ў час кардыяхiрургiчных умяшанняў. Указ уступае ў сiлу з 1 студзеня 2012 года Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi павышаюцца тарыфныя аклады медыцынскiм сёстрам, якiя ўдзельнiчаюць у ажыццяўленнi высокатэхналагiчных i складаных медыцынскiх умяшанняў. Адпаведны ўказ... |
|