Віншаванне прэзідэнта
17.01.2012
—
Новости Политики
|
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Леаніда Захлеўнага з 65-годдзем. "Самабытным, шматгранным талентам і нястомнай працай Вы ўносіце важкі ўклад у развіццё розных жанраў і напрамкаў музычнага мастацтва. Уся Беларусь добра ведае і спявае Вашы цудоўныя, мілагучныя песні, якія арганічна спалучаюць народныя традыцыі з сучаснымі творчымі дасягненнямі. Ансамбль "Бяседа", які Вы ўзначальваеце шмат гадоў, набыў сусветнае значэнне і сапраўдную народную любоў", — гаворыцца ў віншаванні. Прэзідэнт выказаў надзею, што Леанід Захлеўны і ў далейшым будзе радаваць сваімі выдатнымі творамі, далучаючы мільёны слухачоў да чыстых вытокаў духоўнасці і нацыянальнай культуры. Аляксандр Лукашэнка пажадаў кампазітару здароўя, натхнення, поспехаў, шчасця і дабрабыту. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Леаніда Захлеўнага з 65-годдзем. "Самабытным, шматгранным талентам і нястомнай... |
|