З 1 красавіка асобным катэгорыям грамадзян будзе аказвацца дадатковая сацдапамога. 21.by

З 1 красавіка асобным катэгорыям грамадзян будзе аказвацца дадатковая сацдапамога

20.01.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адпаведны ўказ нумар 41 "Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе" Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 19 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент прыняты ў мэтах удасканалення сістэмы дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі і ўзмацнення дзяржаўнай падтрымкі насельніцтва.

У сістэму дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ўключаецца забеспячэнне прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця, якое прадастаўляецца сем'ям, маючым сярэднедушавы даход ніжэйшы за найбольшую велічыню бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, зацверджанага ўрадам, за два апошнія кварталы, а сем'ям пры нараджэнні двайнят або больш дзяцей — незалежна ад сярэднедушавога даходу.

Указам павялічваецца да 10-кратнага памеру бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва максімальны памер аднаразовай сацыяльнай дапамогі, а таксама пашыраюцца пералік тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі, якія падлягаюць аплаце за кошт сродкаў дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, і кола асоб, якія маюць права на яе прадастаўленне.

Таксама ўводзіцца новы від сацыяльнай дапамогі для інвалідаў І групы і дзяцей-інвалідаў, якія маюць ІV ступень страты здароўя.

Грамадзяне (сем'і) набываюць права на адначасовы зварот па прадастаўленне розных відаў дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі.

Указ уступае ў сілу з 1 красавіка 2012 года. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпаведны ўказ нумар 41 "Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе" Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 19 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика