Міхаіл Мясніковіч запатрабаваў павысіць эфектыўнасць работы хімічнай галіны. 21.by

Міхаіл Мясніковіч запатрабаваў павысіць эфектыўнасць работы хімічнай галіны

28.01.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Такую задачу прэм'ер-міністр паставіў учора ў час наведвання ААТ "СветлагорскХімвалакно", перадае БЕЛТА.

Як адзначыў у размове з журналістамі кіраўнік урада, хімічная прамысловасць мае вялікія перспектывы развіцця ў абноўленай эканоміцы Беларусі. "Вялікая хімія Беларусі сапраўды з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці па мадэрнізацыі ў цэлым нашай эканомікі, — сказаў ён. — Галіна гэта няпростая і энергаёмістая, таму пастаўлена задача рэзка павысіць прадукцыйнасць працы, знізіць энергаёмістасць, выпускаць канкурэнтаздольную прадукцыю і разам з тым павялічваць зарплату".

Міхаіл Мясніковіч наведаў дзве вытворчыя лініі ў "СветлагорскХімвалакно", уведзеныя ў эксплуатацыю ў канцы 2011 года. Першая створана за кошт японскай крэдытнай лініі ў памеры 24 млн еўра. "Праект даў магчымасць знізіць энергаёмістасць вытворчасці амаль на 40 працэнтаў, пры гэтым нарасціць магутнасці ў 1,6 раза, — расказаў прэм'ер-міністр. — Якасныя паказчыкі прыкметна палепшыліся, і мы вітаем такі рух".

Паводле слоў кіраўніка ўрада, "СветлагорскХімвалакно" ў цэлым справілася з пастаўленымі ў мінулым годзе задачамі. Нягледзячы на тое, што прадпрыемству давялося працаваць у складаных эканамічных умовах, абумоўленых не толькі ростам цэн на сыравіну, але і санкцыямі ЗША, яно працавала даволі ўстойліва і забяспечвае прырост аб'ёму вытворчасці. Разам з тым тут ёсць і шэраг праблем.

"Эканоміка прадпрыемства складваецца няпроста, і асноўная мэта маёй паездкі — стварыць арганізацыйны і эканамічны механізмы, каб на прадпрыемстве пры ажыццяўленні мадэрнізацыі былі і ўстойлівыя эканамічныя паказчыкі", — растлумачыў прэм'ер-міністр, дадаўшы, што пакуль эканоміка тут "складваецца ў мінус".

Міхаіл Мясніковіч узяў удзел у нарадзе па пытаннях выканання арганізацыямі канцэрна "Белнафтахім" планаў тэхперааснашчэння ў 2011 годзе і перспектыў развіцця на перыяд да 2015 года.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую задачу прэм'ер-міністр паставіў учора ў час наведвання ААТ "СветлагорскХімвалакно", перадае БЕЛТА. Як адзначыў у размове з журналістамі кіраўнік...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика