Уладзімір Пуцін перакананы, што Аляксандр Лукашэнка з'яўляецца паслядоўным прыхільнікам інтэграцыі. 21.by

Уладзімір Пуцін перакананы, што Аляксандр Лукашэнка з'яўляецца паслядоўным прыхільнікам інтэграцыі

28.01.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэм'ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін перакананы, што Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з'яўляецца паслядоўным прыхільнікам інтэграцыі. Аб гэтым ён заявіў, сустракаючыся ўчора ў Санкт-Пецярбургу з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, паведамляе БЕЛТА.

"Павінен сказаць, што, нягледзячы на ўзнікаючыя спрэчкі з беларускімі калегамі і сябрамі і беларускім кіраўніцтвам, беларускае кіраўніцтва і Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч з'яўляюцца паслядоўнымі прыхільнікамі інтэграцыі. І мы гэта высока цэнім", — сказаў Уладзімір Пуцін.

На сустрэчы адзін з франтавікоў спытаў у расійскага прэм'ера, ці ўдасца ветэранам пры жыцці ўбачыць Саюзную дзяржаву. Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што развіццё адносін Расіі і Беларусі з'яўляецца адным з важнейшых напрамкаў знешняй палітыкі краіны. "Адраджэнне Савецкага Саюза немагчыма і не патрэбна, на жаль", — адзначыў ён, дадаўшы, што гістарычнай місіяй з'яўляецца захаванне ўсяго добрага, што дасталася сучаснікам ад мінулых пакаленняў.

Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што Расія гатова на самыя глыбокія формы кааперацыі з Беларуссю. "Многае, што было зроблена намі, можа і павінна быць выкарыстана ў будаўніцтве глыбокіх ступеняў інтэграцыі ў сферы эканомікі", — адзначыў прэм'ер-міністр.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэм'ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін перакананы, што Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з'яўляецца паслядоўным прыхільнікам інтэграцыі. Аб гэтым ён...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика