Энергатарыфы для прамысловасці ў 2012 годзе павышацца не будуць
03.02.2012
—
Новости Политики
|
Энергатарыфы для прамысловасці Беларусі ў 2012 годзе павышацца не будуць. Аб гэтым заявіў учора першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка на калегіі Міністэрства прамысловасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Перспектыва ў нас такая: павышаць не будзем, можа, яшчэ і знізім пасля ацяпляльнага сезона тарыфы на энерганосьбіты", — сказаў Уладзімір Сямашка. Ён падкрэсліў, што ў гэтым годзе кошт расійскага газу для Беларусі ў два разы ніжэйшы, чым у мінулым. Цана газу складае $165,6 за 1 тыс.куб.м. "У мінулым годзе мы мелі $340 за 1 тыс.куб.м", — нагадаў першы віцэ-прэм'ер. Уладзімір Сямашка падкрэсліў неабходнасць далейшага зніжэння энергазатрат у прамысловасці і павышэнне энергаэфектыўнасці. Ён нагадаў, як складаецца такі інтэграваны паказчык, як энергазберажэнне. Сёння ў Беларусі на вытворчасць $1 тыс. ВУП затрачваецца 285 кг нафтавага эквіваленту. 20 гадоў таму гэты паказчык у Беларусі дасягаў 730 кг. У Расіі цяпер гэты паказчык складае 440 кг, ва Украіне — 430 кг. Такім чынам, у Беларусі створана сістэма энергазберажэння, яна дзейнічае, але на яе павінны працаваць усе, у тым ліку прамысловасць. У прамысловасці ёсць шмат рэзерваў для зніжэння энергазатрат. Іх можна знайсці ў вытворчасці ліцця, гальванічных працэсах, іншых тэхналагічных перадзелах. "У гэтым сэнсе вялікай падмогай для прадпрыемстваў стане аб'яднанне іх у холдынгі, дзе міжкааперацыйныя затраты будуць зніжацца", — сказаў Уладзімір Сямашка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Энергатарыфы для прамысловасці Беларусі ў 2012 годзе павышацца не будуць. Аб гэтым заявіў учора першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка на калегіі...
|
|