Аляксандр Лукашэнка даручыў вырашыць жыллёвыя пытанні ваеннаслужачых і разгледзець магчымасць росту зарплат. 21.by

Аляксандр Лукашэнка даручыў вырашыць жыллёвыя пытанні ваеннаслужачых і разгледзець магчымасць росту зарплат

07.02.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 6 лютага прыняў з дакладам дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Леаніда Мальцава і міністра абароны Юрыя Жадобіна. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Мяне цікавіць сітуацыя ва Узброеных Сілах, мадэрнізацыя арміі, колькасць у тым ліку, пытанні фінансавання. Другі напрамак, які нам неабходна абмеркаваць, — кадры, грашовае забеспячэнне. І самае галоўнае пытанне — будаўніцтва жылля для ваеннаслужачых. Мы дамаўляліся аб выпрацоўцы пэўнага алгарытму ў гэтым пытанні, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — У сувязі з гэтым у нас ёсць дамоўленасць з Прэзідэнтам Расіі. Я яму накіраваў пісьмо аб неабходнасці пошуку для беларускіх ваеннаслужачых дадатковых сродкаў за кошт розных напрамкаў супрацоўніцтва Беларусі і Расіі. І ён паабяцаў дапамагчы ў гэтым плане".

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, у дзвюх краін практычна агульная армія і пастаўленыя перад ёю задачы. Але памер грашовага забеспячэння ваенных Беларусі і Расіі адрозніваецца. Такое становішча павінна быць зменена, запатрабаваў Прэзідэнт.

Міністр абароны Юрый Жадобін далажыў, што ў цэлым Узброеныя Сілы выконваюць пастаўленыя перад імі задачы. У лістападзе мінулага года праведзены чарговы прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве. Леанід Мальцаў адзначыў, што Узброеныя Сілы павінны ўмець процістаяць выклікам і пагрозам у сучасных умовах. Неабходна, каб гэтай задачы адпавядалі іх арганізацыйна-штатная структура, узбраенне, узровень падрыхтоўкі. Аляксандр Лукашэнка даручыў прапрацаваць пытанне павышэння грашовага забеспячэння не толькі ваеннаслужачых, але і супрацоўнікаў усяго сілавога блока. Акрамя таго, дадзена даручэнне вырашыць задачу па забеспячэнні ваеннаслужачых жыллём, у тым ліку службовым, у ваенных гарадках.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 6 лютага прыняў з дакладам дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Леаніда Мальцава і міністра абароны Юрыя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика