Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Віктара Саркісьяна з 65-годдзем.
Прэзідэнт адзначыў, што вялікі талент і віртуознае валоданне класічнай і сучаснай тэхнікай танца далі магчымасць артысту стварыць незабыўныя вобразы ў спектаклях Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі.
"Глыбокай павагі і прызнання заслугоўваюць ваша работа ў якасці балетмайстра-пастаноўшчыка і шматгадовая дзейнасць па выхаванні творчай моладзі, імкненне перадаць ёй вопыт і сакрэты прафесіі", — гаворыцца ў віншаванні.