Аляксандр Лукашэнка: "Будаўніцтва беларускай АЭС з'яўляецца вельмі важным праектам для Расіі"
14.02.2012
—
Новости Политики
|
Такое меркаванне, сустракаючыся са старшынёй дзяржаўнай карпарацыі "Банк развіцця і знешнеэканамічнай дзейнасці (Знешэканамбанк)" Уладзімірам Дзмітрыевым, выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, адзін з галоўных праектаў, у рэалізацыі якога Беларусь супрацоўнічае са Знешэканамбанкам, гэта будаўніцтва атамнай электрастанцыі. "Гэта вялікі праект, мы яго пачалі ўжо рэалізоўваць, і хацелася б, каб не было тармажэння, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Цяпер нам трэба паскорана будаваць гэту станцыю. Мы там ужо стварылі ўсю сістэму, інфраструктуру". "Лічу, што для Расіі будаўніцтва гэтага аб'екта з'яўляецца вельмі важным праектам, асабліва ў гэты перыяд, калі ідзе спрэчка аб неабходнасці атамнай энергетыкі. Гэта для нас і для Расіі вельмі важны праект. Тэхналогіі Расійскай Федэрацыі і нашы магчымасці, будаўніцтва гэтага аб'екта ў Беларусі будуць сведчыць аб тым, што век атамнай энергетыкі будзе прадаўжацца", — сказаў Прэзідэнт Беларусі, адзначыўшы, што абмяркоўваў гэта пытанне ў тым ліку з Прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым і прэм'ер-міністрам Уладзімірам Пуціным. "Беларусь для вашай арганізацыі — зямля не чужая. Я вам удзячны за ўсё, што вы зрабілі ў нас у Беларусі, і я не думаю, што вы можаце папракнуць кагосьці з нас, урад, што мы ў чымсьці не абавязковыя ў плане нашых дамоўленасцяў", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён нагадаў, што ў свой час паміж банкам і ўрадам Беларусі быў падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве. "Ведаю, што мы строга прытрымліваемся гэтага дакумента", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. "Наша супрацоўніцтва з вашым банкам мы разглядаем у праекцыі на супрацоўніцтва Беларусі з Расіяй. Гэта такія моцныя прывадныя пасы, — заўважыў Аляксандр Лукашэнка. — Таму ваш сённяшні прыезд, лічу, дасць новы штуршок развіццю нашага супрацоўніцтва". Прэзідэнт запэўніў Уладзіміра Дзмітрыева, што Беларусь і далей будзе добрым партнёрам для Знешэканамбанка. "Я вітаю спробы і ваша жаданне пашырыць супрацоўніцтва з Беларуссю і перанесці сюды вашу дзейнасць у большым аб'ёме. Мы будзем гэта ўсяляк падтрымліваць. Мы ніколі не мелі прэтэнзій да вашага банка і разлічваем на больш шырокае супрацоўніцтва", — заявіў Аляксандр Лукашэнка. Акрамя таго, Прэзідэнт падкрэсліў, што беларускі бок у гэтым выпадку не просіць аб нейкіх неперспектыўных праектах. "Мы хацелі б, каб вы выбралі самі тыя праекты, па якіх вы хочаце з намі супрацоўнічаць", — сказаў беларускі лідар. У сваю чаргу Уладзімір Дзмітрыеў адзначыў, што не бачыць ніякіх праблем у пытанні развіцця супрацоўніцтва з Беларуссю. "Нам трэба рухацца наперад. Поле для сумеснай дзейнасці вялікае. Зразумела, ёсць і маштабныя праекты", — сказаў кіраўнік Знешэканамбанка. Як адзначыў Уладзімір Дзмітрыеў, у час сустрэчы ў Прэзідэнта Беларусі размова ў тым ліку ішла аб стварэнні ў рэспубліцы Банка развіцця. "Гэты інстытут прызначаны падтрымліваць ключавыя галіны прамысловасці, малы і сярэдні бізнэс, галіны, арыентаваныя на экспарт, устараняць інфраструктурныя абмежаванні росту. Паколькі Знешэканамбанк ужо некалькі дзесяцігоддзяў займаецца гэтай дзейнасцю, мы гатовы (і з боку Прэзідэнта гэты намер быў падтрыманы) па-першае, аказваць дапамогу ў станаўленні гэтага інстытута, метадалагічную, экспертную падтрымку і садзейнічанне. Мы таксама гатовы арыентаваць наша супрацоўніцтва на фінансавую падтрымку сумесных праектаў", — сказаў старшыня дзяржкарпарацыі. Уладзімір Дзмітрыеў лічыць адэкватнымі меры, што прымаюцца беларускімі ўладамі па стабілізацыі фінансава-эканамічнай сітуацыі ў краіне. "Лічу, што сітуацыя збалансавана і стабілізуецца. Зразумела, наступствы эканамічнага крызісу яшчэ доўга будуць на сабе адчуваць фінансавая і банкаўская сферы. Але мне думаецца, што меры прыняты цалкам адэкватныя, — сказаў Уладзімір Дзмітрыеў. — Упэўнены, што эканоміка Беларусі як мае быць спраўляецца з выклікамі, і мне прыемна, што на ўзроўні кааперацыйных сувязяў ёсць цалкам вызначаныя добрыя перспектывы і дынаміка". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такое меркаванне, сустракаючыся са старшынёй дзяржаўнай карпарацыі "Банк развіцця і знешнеэканамічнай дзейнасці (Знешэканамбанк)" Уладзімірам Дзмітрыевым,...
|
|