Аляксандр Лукашэнка прысвоіў генеральскія званні
23.02.2012
—
Новости Политики
|
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 21 лютага падпісаў указы аб прысваенні воінскіх і спецыяльных званняў. Чарговае воінскае званне генерал-маёра прысвоена палкоўнікам Ігару Бусько, Ігару Голубу, Леаніду Дзядкову, Уладзіміру Калачу і Віктару Лісоўскаму. Палкоўніку міліцыі Валянціну Міхневічу прысвоена чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра міліцыі. Палкоўніку ўнутранай службы Аляксандру Шамко прысвоена чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра ўнутранай службы. Дзяржаўных узнагарод і Падзякі Прэзідэнта ўдастоены работнікі розных сфер Адпаведны ўказ і распараджэнне 22 лютага падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Дацэнт кафедры мытнай справы ўстановы адукацыі "Дзяржаўны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў Рэспублікі Беларусь" Дзяржаўнага мытнага камітэта Таццяна Гайчук узнагароджана медалём "За працоўныя заслугі". Гэтай узнагароды яна ўдастоена за шматгадовую плённую працу ў мытных органах, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў. За дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на міжнародных спаборніцтвах спартсменам-інструктарам нацыянальнай каманды Беларусі па вольнай барацьбе Васілісе Марзалюк і Аляксею Шамараву прысвоена ганаровае званне "Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь". Падзяка Прэзідэнта за высокае прафесійнае майстэрства, значны ўклад у развіццё нацыянальнай культуры аб'яўлена калектыву работнікаў дзяржаўнай установы "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь". За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм і ўзорнае выкананне працоўных абавязкаў Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена пяцярым работнікам адкрытага акцыянернага таварыства "Амкадор". Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 21 лютага падпісаў указы аб прысваенні воінскіх і спецыяльных званняў. Чарговае воінскае званне генерал-маёра прысвоена... |
|