Міхаіл Мясніковіч запрасіў бізнэсменаў ААЭ ўдзельнічаць у прыватызацыі ў Беларусі. 21.by

Міхаіл Мясніковіч запрасіў бізнэсменаў ААЭ ўдзельнічаць у прыватызацыі ў Беларусі

23.02.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Перспектывы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі абмяркоўваліся ў час сустрэчы Міхаіла Мясніковіча з прэм'ер-міністрам, віцэ-прэзідэнтам, міністрам абароны Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, правіцелем эмірата Дубай шэйхам Мухамедам бен Рашэдам аль-Мактумам, якая прайшла 21 лютага ў дварцы правіцеля эмірата Дубай "Заабіль".

У ходзе сустрэчы шэйху Мухамеду бен Рашэду аль-Мактуму перададзена прывітанне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. "Адноўлена запрашэнне кіраўніка дзяржавы наведаць Беларусь з афіцыйным або прыватным візітам, — адзначылі ва ўрадзе. — Шэйх Мухамед з падзякай прыняў запрашэнне і пацвердзіў зацікаўленасць у наведванні Беларусі".

Асобна абмеркавана тэматыка прыватызацыйных працэсаў, да ўдзелу ў якіх былі запрошаны бізнэсмены ААЭ. Гэта ідэя знайшла падтрымку, і шэйхам дадзены даручэнні сфарміраваць групу экспертаў і прапрацаваць магчымыя напрамкі супрацоўніцтва з Беларуссю.

Істотны інтарэс эмірацкі бок праявіў да ўзаемадзеяння з беларускім бокам у навукова-тэхнічнай галіне. На разгляд эмірацкага боку, у прыватнасці, унесена прапанова аб стварэнні сумесных навукова-адукацыйных цэнтраў на тэрыторыі Беларусі і ААЭ для папулярызацыі навуковых распрацовак і іх наступнай камерцыялізацыі.

Бакі пацвердзілі актуальнасць і перспектыўнасць паступальнага ўмацавання ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ААЭ. Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць аб наведванні Беларусі ў бліжэйшы час групай эмірацкіх экспертаў па профільных напрамках.

БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Перспектывы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі абмяркоўваліся ў час сустрэчы Міхаіла Мясніковіча з прэм'ер-міністрам, віцэ-прэзідэнтам,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика