Гомельская вобласць разлічвае ў 2012 годзе павялічыць аб'ём прыцягнення прамых замежных інвестыцый
28.02.2012
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 лютага правёў рабочую сустрэчу са старшынёй Гомельскага аблвыканкама Уладзімірам Дворнікам. На сустрэчы разгледжаны вынікі развіцця рэгіёна ў мінулым годзе, ход выканання даручэнняў Прэзідэнта, планы і перспектывы на будучае. Асаблівую ўвагу кіраўнік дзяржавы звярнуў на аграрную сферу ў сувязі з існуючымі кліматычнымі змяненнямі. "Гомельшчыну трэба прыстасоўваць да клімату з пункту гледжання сяўбы сельскагаспадарчых культур і вядзення сельскай гаспадаркі ў цэлым", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Уладзімір Дворнік далажыў аб стане спраў у сельскай гаспадарцы вобласці, у тым ліку жывёлагадоўлі. У рэгіёне пайшлі на павелічэнне ў севазвароце долі засухаўстойлівых культур, перш за ўсё кукурузы. Гэта дало магчымасць нарыхтаваць дастаткова кармоў для стабільнага павелічэння аб'ёмаў прадукцыі жывёлагадоўлі. Таксама абмяркоўвалася развіццё Палескага рэгіёна, у першую чаргу заходняй часткі Гомельскай вобласці і ўсходу Брэсцкай. Як адзначыў губернатар, па выніках 2011 года толькі 2 з 16 прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця (будаўніцтва жылля і прыцягненне інвестыцый) былі ніжэйшыя за ўзровень мінулага года. Разам з тым прамых замежных інвестыцый за мінулы год прыцягнута ў тры разы больш, чым у 2010-м — больш як $200 млн. На 2012 год ужо сфарміраваны інвестыцыйны партфель, які, як чакаецца, дасць магчымасць павялічыць гэты аб'ём. На добрым узроўні працаваў рэальны сектар эканомікі, вобласць мае значны прамысловы патэнцыял. Дадатковы імпульс развіццю рэгіёна павінен надаць праект па распрацоўцы Петрыкаўскага радовішча калійных соляў. "Для Гомельскай вобласці гэта будзе вялікі рывок у прамысловасці, і для людзей будуць створаны добрыя ўмовы", — сказаў Уладзімір Дворнік. Аляксандр Лукашэнка даручыў больш актыўна рэалізоўваць меры, накіраваныя на сацыяльна-эканамічнае развіццё Гомельшчыны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 лютага правёў рабочую сустрэчу са старшынёй Гомельскага аблвыканкама Уладзімірам Дворнікам. На сустрэчы разгледжаны...
|
|