Зацверджаны новыя пералікі тавараў, вызваленыя пры імпарце ад ПДВ. 21.by

Зацверджаны новыя пералікі тавараў, вызваленыя пры імпарце ад ПДВ

28.02.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі зацверджаны новыя пералікі тавараў медыцынскага і сацыяльнага прызначэння, якія вызваляюцца пры імпарце ад ПДВ. Адпаведны ўказ нумар 107 "Аб вызваленні ад падатку на дабаўленую вартасць пры ўвозе на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь некаторых катэгорый тавараў" Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 лютага.

Падрыхтоўка дакумента была выклікана неабходнасцю прывядзення ўказа ад 28 жніўня 2006 года нумар 535 "Аб вызваленні ад падатку на дабаўленую вартасць некаторых катэгорый тавараў" у адпаведнасць з новай рэдакцыяй (уводзіцца ў дзеянне з 2012 года) адзінай Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Мытнага саюза.

Пры гэтым вызваляць ад ПДВ прадугледжана ўвозімыя на тэрыторыю Беларусі тэхнічныя сродкі для прафілактыкі інваліднасці і (або) рэабілітацыі інвалідаў, лекавыя сродкі, вырабы медыцынскага прызначэння, пратэзна-артапедычныя вырабы, медыцынскую тэхніку, а таксама сыравіну і матэрыялы, камплектуючыя вырабы для іх вытворчасці, паўфабрыкаты да іх (згодна з прыкладзенымі да ўказа пералікамі).

Як адзначылі ў прэс-службе, прыняцце ўказа з'яўляецца адным са складнікаў у сістэме мер паслядоўнага ўдасканалення парадку падаткаабкладання тавараў медыцынскага і сацыяльнага прызначэння.

прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі зацверджаны новыя пералікі тавараў медыцынскага і сацыяльнага прызначэння, якія вызваляюцца пры імпарце ад ПДВ. Адпаведны ўказ нумар 107 "Аб...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика