Неабходна рабіць чарговыя крокі ў развіцці ваенна-палітычнага супрацоўніцтва на прасторы АЭП і АДКБ. 21.by

Неабходна рабіць чарговыя крокі ў развіцці ваенна-палітычнага супрацоўніцтва на прасторы АЭП і АДКБ

02.03.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступае за актывізацыю ваенна-палітычнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі і ў АДКБ. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў 1 сакавіка на сустрэчы з сакратаром Савета Бяспекі Расіі Мікалаем Патрушавым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Мы стварылі Адзіную эканамічную прастору. Сёння як ніколі ў нашым ваенна-палітычным саюзе АДКБ высветліліся і станоўчыя, і адмоўныя моманты, якія, тым не менш, даюць нам магчымасць гаварыць аб тым, што ўсе члены АДКБ згодныя з тым, што арганізацыя развіваецца ў патрэбным напрамку. Апошнім часам яна набыла яшчэ большы дынамізм, — сказаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да Мікалая Патрушава. — І мы пачынаем у рамках гэтай арганізацыі рабіць канкрэтныя, вельмі патрэбныя для дзяржаў крокі. З пункту гледжання дзяржаў — членаў АЭП — вельмі важная актывізацыя".

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, таксама абсалютна відавочныя значэнне і роля СНД і яе структур. "Мы таксама тут практычна ўсе пытанні разумеем і бачым гэту ролю, яе значэнне, бачым тое поле, на якім дзейнічае гэта арганізацыя. Гэта датычыцца і іншых арганізацый, але асабліва нашага саюза Беларусі і Расіі", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. "Тут вырашаны ўсе праблемы", — падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі, нагадаўшы, што адным з апошніх крокаў было зацвярджэнне ўсіх нарматыўна-прававых актаў па стварэнні Адзінай рэгіянальнай сістэмы ППА дзвюх краін.

"Мы прынялі ўсе рашэнні. Нам неабходна рабіць чарговыя крокі, — заявіў кіраўнік дзяржавы. — Я не хачу сказаць, што ўсё будзе проста, але камусьці і з нечага трэба пачынаць (зразумела, Беларусі і Расіі трэба пачынаць). А вось з чаго, каб быў радыкальны рух наперад, — у гэтым плане трэба вызначыцца. Ёсць сэнс абмеркаваць тыя пытанні, па якіх мы можам значна рушыць наперад".

"Лічу, што і Казахстан не будзе ўбаку. А значыць, і іншыя дзяржавы, як мінімум АДКБ. Я не гавару ўжо пра АЭП — тут у нас цеснае эканамічнае супрацоўніцтва, і, зразумела, ваенна-палітычныя пытанні не могуць адставаць", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што неабходна вызначыць, якім шляхам рухацца, каб не адстаць і не "замарозіцца" на цяперашнім узроўні, як гэта было ў Саюзе Беларусі і Расіі: "Людзі разводзілі рукамі і пыталіся: а што далей будзе? Гэта значыць мы спазніліся ў свой час з ініцыятывамі".

Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, выбарчая кампанія ў Расіі хутка завершыцца. Ён таксама выказаў упэўненасць, што яна пройдзе паспяхова. "І мы, напэўна, ужо зможам у сакавіку-красавіку-маі, паколькі пераемнасць улады ў Расіі вельмі высокая, не губляючы часу абмяркоўваць гэтыя пытанні", — сказаў Прэзідэнт.

У сваю чаргу Мікалай Патрушаў адзначыў, што паміж саветамі бяспекі дзвюх краін былі праведзены вельмі цікавыя і змястоўныя кансультацыі, у тым ліку па такіх тэмах, як міжнародная і рэгіянальная бяспека, а таксама бяспека ў рамках Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. "Лічу, што мы адзін аднаго пачулі і гэтыя ацэнкі будуць карысныя для далейшай сумеснай работы", — сказаў ён.

Гаворачы аб знешнепалітычным фоне вакол Беларусі, сакратар Савета Бяспекі Расіі выказаў меркаванне, што палітыка санкцый не дае пазітыўных вынікаў. Кіраўнікі Еўрасаюза лічаць магчымым вучыць іншыя дзяржавы і народы, як ім трэба жыць", — сказаў Мікалай Патрушаў.

Ён адзначыў, што ў Еўропе існуюць розныя рэжымы: манархія, прэзідэнцкая, парламенцкая форма праўлення. "Але ніхто не гаворыць, што яны недэмакратычныя. Чаму ж ставіцца пад сумненне дэмакратычнасць краіны, дзе ёсць канстытуцыя, чаму лічаць магчымым увядзенне ў тым або іншым выпадку санкцый, абмежаванняў? Гэта што, прыводзіць да станоўчых вынікаў, дапамагае народам мець паміж сабой больш цесныя стасункі? Нічога падобнага, — упэўнены Мікалай Патрушаў, — Гэтыя рашэнні пазітыўных вынікаў не даюць. Пазітыў можа быць толькі тады, калі ідуць перагаворы, дасягаюцца кампрамісы, і гэта палітыка ажыццяўляецца дыпламатычнымі метадамі. Думаю, што і ў гэтым выпадку ўсё павінна прыйсці ў норму менавіта такім шляхам".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступае за актывізацыю ваенна-палітычнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі і ў АДКБ. Аб гэтым кіраўнік беларускай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика