Ля расійскай амбасады ў Мінску чарга на галасаванне. 21.by

Ля расійскай амбасады ў Мінску чарга на галасаванне

04.03.2012 17:04 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ля расійскай амбасады ў Мінску чарга на галасаванне


Большасць прагаласаваўшых перакананыя – выйграе Пуцін.


“Я за каго галасаваў? А вы здагадайцеся з аднаго разу”,
-- смяецца з карэспандэнта Еўрарадыё малады расіянін, які толькі-толькі выйшаў з брамы сваёй амбасады і яшчэ нават пашпарт не паспеў схаваць у кішэню. Ён перакананы, што выбары выйграе кандыдат ад “Адзінай Расіі” Уладзімір Пуцін, бо “ён шмат зрабіў для краіны і ніхто не хоча нечага новага”.
 

А ля дыппрадстаўніцтва сапраўдны ажыятаж. Па ўсім відаць, што нават спрактыкаваныя ў працы з натоўпам беларускія міліцыянты пачуваюцца нервова, чапляючыся да журналістаў. Іх можна зразумець – у натоўпе з сотні чалавек можа схавацца хто заўгодна.
 

Галасаваць расіяне прыязджаюць на аўто і нават мікрааўтобусах, амаль арганізавана. Транспарту столькі, што да расійскай амбасады нават пад’ехалі некалькі патрулёў ДАІ. На пытанне, навошта галасаваць, калі Пуцін і так пераможа, грамадзяне усходняй суседкі адказваюць са здзіўленнем: “Як навошта? Гэта ж выбары. Мы ж павінны прагаласаваць”.
 
Размаўляю з жанчынай. Яна беларуска, але прыехала да амбасады разам са сваім рускім мужам і зараз чакае яго звонку – на ўчастак пускаюць толькі па расійскіх пашпартах. “Ну канешне Пуцін. Бо яго паважаюць. Ён шмат зрабіў, падняў. І сябруе з Беларуссю”, -- перакананая жанчына. Пра іншых кандыдатаў яна гаворыць лаканічна: “Нават не ведаю, што і сказаць”.
 

Выбарчую ідылію парушае толькі самотны маладафронтавец, які хвілін пяць раздае на ходніках белыя ленты, а пасля сыходзіць. І своечасова, бо на месцы яго маўклівага пратэсту з’яўляецца нарад спецназа.“Ты маладзёжны фронт?”, -- пытаюцца спецназаўцы ў журналіста. Але пабачыўшы пасведчанне прабачаюцца і сыходзяць, праверыўшы папярэдне змесціва заплечніка.
 

Праз гадзіну размоваў з галасуючымі атрымоўваецца знайсці аднаго, які галасуе сёння не за дзейснага прэм’ера Расіі. Дзед у пацёртай дублёнцы прыехаў у Беларусь з Краснадара, галасаваць будзе за Зюганава, аднак і ён перакананы ў перамозе “Уладзіміра Уладзіміравіча”: “Ну магчыма, што будзе другі тур. Магчыма, што Зюганаў зможа прайсці. Але Пуцін пераможа ў другім туры з вынікам працэнтаў у 60”.Іншых кандыдатаў ён ведае і ставіцца пазітыўна. Дзед кажа, што з іх можа быць толк. “Прохараў. Але ён яшчэ малады. Хай паспрабуе на будучыню”, -- разважае ён. І на развітанне нагадвае, што беларусы і расіяне павінны быць разам. “Ваюем мы за Беларусь, а паміраем усё адно за Расію”, -- жартуе ён і хаваецца за вялікай брамай амбасады, з якой на натоўп глядзіць вялікі пазалочаны дзвюхгаловы арол.
 

 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Большасць прагаласаваўшых перакананыя – выйграе Пуцін. “Я за каго галасаваў? А вы здагадайцеся з аднаго разу”, -- смяецца з карэспандэнта Еўрарадыё малады...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика