Зацверджаны Меры па ўдасканаленні нацыянальнай сістэмы стымулявання экспарту. 21.by

Зацверджаны Меры па ўдасканаленні нацыянальнай сістэмы стымулявання экспарту

10.03.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У мэтах удасканалення нацыянальнай сістэмы стымулявання экспарту, а таксама механізмаў страхавання экспартных рызык з падтрымкай дзяржавы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 6 сакавіка Указ № 126 "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 жніўня 2006 г. № 534".

"Дакумент прадугледжвае прадастаўленне банкамі экспартных крэдытаў у беларускіх рублях па працэнтнай стаўцы ў памеры дзвюх трэціх стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка, кампенсацыю страт банкам ад прадастаўлення экспартных крэдытаў у валюце прадастаўленага крэдыту, прадаўжэнне тэрміну завяршэння знешнегандлёвай аперацыі на перыяд чакання і выплаты страхавой кампенсацыі па дагаворы страхавання экспартных рызык з падтрымкай дзяржавы без дазволу Нацыянальнага банка, а таксама ўвядзенне новага віду страхавання экспартных рызык з падтрымкай дзяржавы — добраахвотнае страхаванне экспартнага факторынгу", — праінфармавалі ў прэс-службе. У мэтах скарачэння тэрмінаў выдачы экспартных крэдытаў указам вызначана, што кампенсацыя страт банкам ад прадастаўлення экспартных крэдытаў у памеры, не большым за $500 тыс. у эквіваленце, будзе праводзіцца па рашэнні Міністэрства фінансаў, якое прымаецца ў парадку, устаноўленым Саветам Міністраў Беларусі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мэтах удасканалення нацыянальнай сістэмы стымулявання экспарту, а таксама механізмаў страхавання экспартных рызык з падтрымкай дзяржавы Прэзідэнт Беларусі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика