Аляксандр Лукашэнка спадзяецца, што "Залатая шайба" адкрые многім юным ігракам дарогу ў вялікі спорт
14.03.2012
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі сярод дзяцей і падлеткаў "Залатая шайба". Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі гэта адзін з самых папулярных і прадстаўнічых дзіцяча-юнацкіх спартыўных турніраў. Многія знакамітыя хакеісты пачыналі свой трыумфальны шлях менавіта з такіх спаборніцтваў. "Маладым ігракам трэба сёння стаць галоўнымі дзеючымі асобамі яркага свята. Спадзяюся, што для многіх з вас гэты турнір адкрые дарогу ў вялікі спорт, — гаворыцца ў прывітанні. — У напружанай спаборніцкай барацьбе праяўляюцца лепшыя якасці асобы — баявы характар, сіла волі, смеласць і калектывізм. Вы заўсёды павінны памятаць, што згуртаванасць каманды з'яўляецца залогам яе паспяховага выступлення". Прэзідэнт пажадаў усім удачы, дастойных перамог, прыгожых і відовішчных спартыўных паядынкаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка спадзяецца, што "Залатая шайба" адкрые многім юным ігракам дарогу ў вялікі спорт Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі сярод дзяцей і падлеткаў "Залатая шайба".
|
|