Дарагія суайчыннікі!. 21.by

Дарагія суайчыннікі!

15.03.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сардэчна віншую вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Канстытуцыя, з'яўляючыся Асноўным Законам нашай краіны, сканцэнтравала ў сабе багаты гістарычны вопыт і мудрасць папярэдніх пакаленняў, замацавала прававыя, палітычныя і ідэалагічныя асаблівасці дзяржавы і грамадства, дакладна вызначыла прыярытэты нацыянальнага развіцця.

Яна служыць надзейным арыенцірам дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на стварэнне эфектыўнай эканомікі, забеспячэнне сацыяльнай абароны і дабрабыту насельніцтва, беражлівае стаўленне да традыцый і каштоўнасцяў беларускага народа.

Наш высокі грамадзянскі доўг — паважаць Канстытуцыю, строга выконваць яе палажэнні, павышаць прававую культуру грамадства.

Упэўнены, што толькі разам, выкарыстоўваючы стваральную энергію кожнага чалавека, мы зможам дабіцца значных вынікаў у далейшым развіцці нашай незалежнай дзяржавы.

Зычу добрага здароўя, шчасця, паспяховай прафесійнай дзейнасці і новых здзяйсненняў на карысць роднай Айчыны.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сардэчна віншую вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Канстытуцыя, з'яўляючыся Асноўным Законам нашай краіны, сканцэнтравала ў сабе багаты гістарычны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика