Старшыня КДБ далажыў Аляксандру Лукашэнку аб выкананні задач у сферы контрразведкі
03.04.2012
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 2 красавіка прыняў з дакладам старшыню Камітэта дзяржаўнай бяспекі Вадзіма Зайцава. Кіраўнік КДБ далажыў аб асноўных напрамках у развіцці і ўдасканаленні работы органаў дзяржбяспекі, контрразведвальнага забеспячэння дзейнасці дзяржорганаў Беларусі, выкананні раней дадзеных даручэнняў кіраўніка дзяржавы, у тым ліку ў ходзе нядаўняга пасяджэння калегіі Камітэта. Вадзім Зайцаў таксама далажыў аб выкананні задач контрразведвальнага зместу па спыненні дзейнасці разведорганаў сумежнай дзяржавы, якія спрабавалі атрымаць доступ да сакрэтнай інфармацыі ў ваеннай сферы, у тым ліку ў рамках адзінай сістэмы бяспекі Саюзнай дзяржавы. Акрамя таго размова ішла аб рабоце КДБ па спыненні карупцыйных і эканамічных злачынстваў, іншай проціпраўнай дзейнасці. Вадзім Зайцаў, які таксама з'яўляецца старшынёй Беларускай федэрацыі біятлона, далажыў аб планах па развіцці гэтага віду спорту. Аляксандр Лукашэнка даручыў палепшыць трэнерскую работу, каб максімальна добра падрыхтаваць беларускіх спартсменаў да наступных зімовых Алімпійскіх гульняў. Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу больш актыўна развіваць спартыўны комплекс "Раўбічы", выкарыстоўваць яго для правядзення спаборніцтваў міжнароднага класа. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 2 красавіка прыняў з дакладам старшыню Камітэта дзяржаўнай бяспекі Вадзіма Зайцава.
|
|