"Ніжэй за 8000 за долар курс, думаю, не апусціцца...". 21.by

"Ніжэй за 8000 за долар курс, думаю, не апусціцца..."

05.04.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым учора заявіла журналістам старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова.

Першыя тры месяцы 2012 года

— Інфляцыя адпавядае тым параметрам, якія былі запланаваны на 2012 год. Стабілізавалася сітуацыя на валютным рынку. Умацавалася нацыянальная грашовая адзінка. На валютна-фондавай біржы продаж валюты перавышае куплю, у выніку чаго Нацбанк ужо закупіў каля мільярда долараў ЗША, — з такога пералічэння распачала размову кіраўнік галоўнага банка краіны.

Акрамя таго, у першым квартале не было росту крэдытаў у беларускіх рублях. Але стаўкі па ўкладах і крэдытах зараз сталі зніжацца, суадносна са стаўкай рэфінансавання. У сувязі з гэтым Надзея Ермакова параіла банкам "павярнуцца тварам да эканомікі і пачаць нармальнае яе крэдытаванне". Па тых жа прычынах у сакавіку ўжо замарудзіўся рост рублёвых укладаў.

Якой будзе палітыка жыллёвага крэдытавання?

"Распрацавана Канцэпцыя жыллёвага будаўніцтва на 2012 год і да канца пяцігодкі. А што тычыцца Указа №13, то зараз рыхтуецца ўказ аб унясенні ў яго (Указ № 13. — Аўт.) змяненняў, якія будуць закранаць тыя пытанні, што раней былі недапрацаваны: наконт ільготнага крэдытавання вайскоўцаў і дакрэдытаванні тых, хто раней браў крэдыты", — адказала кіраўнік Нацбанка. Яна не патлумачыла больш разгорнута аб канкрэтных момантах дапаўненняў, бо распрацоўкай дакумента займаецца не Нацыянальны банк. Аднак падкрэсліла, што трэба нашых людзей прывучаць да таго, каб яны самі зараблялі і накоплівалі, а не на крэдыты разлічвалі. Камусьці і сапраўды трэба дапамагаць (напрыклад, інвалідам), а астатнія павінны самі зарабляць.

Аб курсе і стаўцы рэфінансавання

Па словах Надзеі Ермаковай, Нацбанк імкнецца не дапускаць вялікіх скокаў курсу. "Пакуль нам даводзіцца скупляць шмат валюты. Толькі за сакавік мы купілі 240 млн долараў", — паведаміла галоўны банкір краіны. Даць нейкія прагнозы наконт курсу нацыянальнай валюты ў гэтым годзе Надзея Ермакова не згадзілася, але заявіла, што "калі сітуацыя значна мяняцца на працягу года не будзе, то, на маю думку, ён можа быць 8000-8500 за долар. Ніжэй за 8000, думаю, ён не апусціцца", — падкрэсліла Надзея Ермакова і сказала, што яна не ведае, якім курс дакладна будзе напрыканцы года. Хутчэй за ўсё, такая думка ўзнікла не ад нежадання ўмацоўваць беларускі рубель, а з-за таго, што такі курс добра стымулюе экспарт. А ваганняў курсу немагчыма пазбегнуць, бо "краіна маленькая і прапанова валюты на біржы кожны дзень можа значна змяняцца". Стаўку ж рэфінансавання Нацыянальны банк будзе зніжаць выключна паступова. І пры гэтым трэба захоўваць яе трошкі вышэй за інфляцыю (а яна, дарэчы, разлічваецца за апошнія 6 месяцаў). Улічваючы ж тое, што "мы павінны выроўніваць цэны ў Адзінай эканамічнай прасторы", інфляцыя можа яшчэ паўплываць на стаўку рэфінансавання. А зніжэнне ставак па дэпазітах і крэдытах будзе вызначацца ўжо зыходзячы з апошняй. Да таго ж Нацыянальны банк рыхтуе інструкцыю для банкаў па ўстанаўленні ставак.

Пасяўная, савецкія зберажэнні і дзяржаўны доўг

Па словах Надзеі Ермаковай, усе крыніцы фінансавання пасяўной ды ўборачнай кампаній распісаны: "Праблем з недахопам грошай няма. Дадатковых грошай не патрэбна".

"Тэму вяртання ці кампенсацыі зберажэнняў савецкага часу закрываць не трэба", — лічыць старшыня праўлення Нацбанка. Аднак яна прызнала, што грошай на гэта зараз няма, іх трэба яшчэ дзесьці зарабіць. "Але, лічыць яна, "неабходна вярнуць людзям грошы".

Што датычыць дзярждоўгу, то "дзяржава свае даўгі выплачвае ў тэрмін. Калі б мы не маглі вярнуць, нам бы гэтых крэдытаў не далі. Таму мы ўсё зможам вярнуць", — упэўнена Надзея Ермакова.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым учора заявіла журналістам старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзея Ермакова. Першыя тры месяцы 2012 года — Інфляцыя адпавядае тым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика