Беларусь і ЦАР усталявалі дыпламатычныя стасункі. 21.by

Беларусь і ЦАР усталявалі дыпламатычныя стасункі

05.04.2012 17:06 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь і ЦАР усталявалі дыпламатычныя стасункі


4 красавіка ў Нью-Ёрку пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ААН Андрэй Дапкюнас і пастаянны прадстаўнік Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі пры ААН Шарль-Армэль Дубан падпісалі сумеснае камюніке аб усталяванні дыпламатычных адносін паміж дзвюма дзяржавамі, паведамле прэс-служба МЗС Беларусі.

Бакі пацвердзілі сваё імкненне ўмацоўваць сяброўскія адносіны паміж дзвюма краінамі і развіваць двухбаковае палітычнае, эканамічнае і культурнае супрацоўніцтва на аснове прынцыпаў Статута Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і міжнароднага права.

Падчас гутаркі кіраўнікоў дыпламатычных місій Беларусі і ЦАР была адзначана неабходнасць пашырэння супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі і ўмацавання ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне, у тым ліку праз пашырэнне кантактаў і сумесных праектаў паміж місіямі дзвюх дзяржаў пры ААН.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
4 красавіка ў Нью-Ёрку пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ААН Андрэй Дапкюнас і пастаянны прадстаўнік Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі пры ААН...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика