Аляксандр Лукашэнка падзякаваў паслу Мальтыйскага ордэна за развіццё супрацоўніцтва з Беларуссю
10.04.2012
—
Новости Политики
|
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 9 красавіка сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Суверэннага ваеннага Мальтыйскага ордэна ў Рэспубліцы Беларусь Паўлем Фрыдрыхам фон Фурхерам у сувязі з завяршэннем яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне. Аляксандр Лукашэнка падзякаваў паслу за яго работу: "Вы пакінулі ў Беларусі прыемны і значны след ад сваёй дзейнасці. У адрозненне, шчыра скажам, ад сваіх калег, заходніх паслоў, вы той чалавек, які імкнуўся ўсяляк дапамагчы Беларусі, атрымлівалася, не атрымлівалася, заўсёды ўнікаў у праблему і рабіў усё на карысць беларускага народа, за што я вам вельмі ўдзячны". "Ваша місія тут была накіравана толькі на ўмацаванне дружбы паміж Беларуссю і Мальтыйскім ордэнам. Прапрацаваўшы тут восем гадоў, вы заклалі аснову добрых узаемаадносін паміж намі", — дадаў Прэзідэнт. Пры гэтым ён выказаў упэўненасць, што новы пасол Мальтыйскага ордэна будзе прытрымлівацца тых жа прынцыпаў. Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў удзячнасць дыпламату за ажыццяўленне ў Беларусі чарнобыльскіх праграм, за дапамогу, перш за ўсё, дзецям, а таксама за праекты ў галіне аховы здароўя і культуры. "Ды і ў палітычных пытаннях не было тэм, у якія вы не ўнікалі б, калі яны адносіліся да вашай кампетэнцыі. І нават калі як чалавек вы бачылі, што можаце ў чымсьці дапамагчы, вы гэта рабілі. Гэта дарагога каштуе, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Мы хацелі б, каб у нас усе заходнія паслы працавалі менавіта ў гэтым ключы, наладжваючы добрыя адносіны з Беларуссю". "Вядома, скажу шчыра, мы разлічвалі на большае ў супрацоўніцтве з каталіцкай царквой. Мы лічым, што каталіцкая царква можа зрабіць больш у наладжванні адносін паміж Беларуссю і Заходняй Еўропай, я нават не гавару ў цэлым аб Еўрапейскім саюзе, таму што вядома, хто там першую скрыпку іграе, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Таму нам хацелася б праз вас данесці гэты сігнал". Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў, звяртаючыся да пасла: "У вас сур'ёзны ўплыў у Святым прастоле, у вас там ёсць шмат уплывовых людзей, якія павінны нарэшце паглядзець, што ж адбываецца ў адносінах з краінай, дзе другая па велічыні на постсавецкай прасторы канфесія каталіцкая і дзе добрыя людзі, якія хочуць жыць у дружбе і ўзаемаразуменні". У сваю чаргу Паўль Фрыдрых фон Фурхер адзначыў, што ў яго склаліся вельмі добрыя адносіны да беларускага народа. "Пункт гледжання нашага ўрада заключаецца ў тым, што дыялог, размова заўсёды дапамагаюць вырашаць праблемы, трэба размаўляць адзін з адным", — сказаў Паўль Фрыдрых фон Фурхер. Прэс-служба прэзідэнта Рэспубікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 9 красавіка сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Суверэннага ваеннага Мальтыйскага ордэна ў Рэспубліцы Беларусь... |
|