На рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва за 2011 год занесены 39 арганізацый
03.05.2012
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 27 красавіка падпісаў указ № 211 "Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва за 2011 год". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Дакументам прадугледжана прызнаць пераможцамі і занесці на Рэспубліканскую дошку Гонару ў 2011 годзе 39 арганізацый, у тым ліку за дасягненне найлепшых паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця — 27, за дасягненне высокіх паказчыкаў па эканоміі рэсурсаў — 12. Першыя месцы занялі: сярод прамысловых арганізацый і арганізацый паліўна-энергетычнага комплексу — адкрытае акцыянернае таварыства "Беларускі аўтамабільны завод" (г. Жодзіна), адкрытае акцыянернае таварыства "Гродзенскі механічны завод", замежнае прыватнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства "РЭМКОМП" англійскай кампаніі "Белмант Еўратрэйд Лімітэд" (Рагачоўскі раён), камунальнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства "Калінкавіцкі мэблевы камбінат"; сярод будаўнічых арганізацый — адкрытае акцыянернае таварыства "Гроднапрамбуд"; сярод арганізацый сувязі — рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Беларускі радыётэлевізійны перадаючы цэнтр"; сярод арганізацый транспарту — сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю "Магілёўзнештранс"; сярод арганізацый сферы паслуг — рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Атэль "Мінск", прыватнае гандлёвае даччынае ўнітарнае прадпрыемства "Аблпрамоптгандаль"(г. Магілёў); сярод арганізацый аграпрамысловага комплексу — сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў імя В.І. Крамко (Гродзенскі раён), сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў "Свіслач" (Гродзенскі раён); сярод арганізацый навукі і навуковага абслугоўвання — установа Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта "Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем", установа аховы здароўя "9-я гарадская клінічная бальніца". Акрамя таго, па эканоміі паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў вызначаны пераможцамі: сярод прамысловых арганізацый і арганізацый паліўна-энергетычнага комплексу — адкрытае акцыянернае таварыства "Шчучынскі завод "Аўтапровад", адкрытае акцыянернае таварыства "Кавальскі завод цяжкіх штамповак" (г. Жодзіна), адкрытае акцыянернае таварыства "Барысаўскі ДАК", адкрытае акцыянернае таварыства "СтанкаГомель", сумеснае закрытае акцыянернае таварыства "Электрамеханічны завод" (г. Маладзечна), закрытае акцыянернае таварыства "Вітэкс" (г. Мінск); сярод будаўнічых арганізацый — адкрытае акцыянернае таварыства "Буд-трэст нумар 7" (г. Мінск); сярод арганізацый сувязі — Віцебскі філіял рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі "Белтэлекам"; сярод арганізацый транспарту — дзяржаўнае аб'яднанне "Беларуская чыгунка"; сярод арганізацый сферы паслуг — адкрытае акцыянернае таварыства "Дом гандлю" (г. Полацк), камунальнае гандлёва-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства "Універмаг "Слуцк"; сярод арганізацый аграпрамысловага комплексу — сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў "Альгоўскае" (Віцебскі раён). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 27 красавіка падпісаў указ № 211 "Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва за 2011...
|
|