У Беларусі з 2013 года плануецца штогод выпускаць амаль 10 млн тон цэменту. 21.by

У Беларусі з 2013 года плануецца штогод выпускаць амаль 10 млн тон цэменту

03.05.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фота БЕЛТА.Ход рэалізацыі інвестпраектаў, дзякуючы якім будуць дасягнуты такія высокія паказчыкі, 30 красавіка ў час сваёй рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць вывучаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы, у прыватнасці, наведаў ААТ "Краснасельск-будматэрыялы" ў Ваўкавыскім раёне.

Асноўныя тэмы паездкі кіраўніка дзяржавы — выкананне яго даручэнняў па мадэрнізацыі ў краіне цэментнай галіны, а таксама сацыяльна-эканамічнае развіццё Гродзенскай вобласці, Ваўкавыскага раёна, ход веснавых палявых работ.

Аляксандр Лукашэнка, падлятаючы на верталёце да Ваўкавыска, зверху праінспектаваў ход веснавых палявых работ у рэгіёне. "Калі астатнія раёны будуць як Свіслацкі і Ваўкавыскі, то і вынік у цэлым будзе добры", — сказаў Прэзідэнт, звяртаючыся да губернатара Гродзенскай вобласці.

Губернатар Гродзенскай вобласці Сямён Шапіра засяродзіў увагу Прэзідэнта на неабходнасці павышэння ўрадлівасці глеб у рэгіёне. Гэта актуальнае пытанне, але яму пакуль не ўдзяляецца дастатковай увагі. Менавіта таму старшыня аблвыканкама звярнуўся з просьбай да Прэзідэнта дапамагчы выдзеліць сродкі, якія будуць накіраваны на тое, каб істотна павысіць урадлівасць глеб у вобласці, што ў сваю чаргу дасць магчымасць павялічыць ураджаі.

Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову губернатара па паляпшэнні якасці глеб у рэгіёне і даручыў разгледзець пытанне выдзялення Гродзенскай вобласці Br150 млрд на правядзенне адпаведных агратэхнічных мерапрыемстваў у рэгіёне.

Прэзідэнт таксама адобрыў падыходы па меліярацыі зямель на Гродзеншчыне, але пры гэтым указаў на неабходнасць істотна актывізаваць гэты працэс.

У гэты дзень кіраўнік дзяржавы дэталёва вывучыў сітуацыю з развіццём цэментнай галіны і ходам выканання дадзеных раней даручэнняў Прэзідэнта.

Цэментная прамысловасць у краіне прадстаўлена трыма ААТ — "Краснасельскбудматэрыялы", "Беларускі цэментны завод", "Крычаўцэментнашыфер". На гэтых прадпрыемствах працуюць больш як 5,7 тыс. чалавек. Сярэднямесячная зарплата за першы квартал гэтага года склала Br3,8 млн.

Прэзідэнт азнаёміўся з дзейнасцю ААТ "Краснасельскбудматэрыялы".

Цяпер на долю ААТ "Краснасельскбудматэрыялы" прыпадае 42 працэнты цэменту, што выпускаецца ў краіне.

У 2012 годзе тут плануюць выпусціць 2,4 млн тон цэменту, у тым ліку на новай лініі — 650 тыс. тон.

У ходзе сустрэчы са спецыялістамі прадпрыемства Прэзідэнт нагадаў аб тым, што ў 1999 годзе замежныя інвестары прапаноўвалі купіць завод за $25 млн. Тады Аляксандр Лукашэнка асабіста пабываў на прадпрыемстве і прыняў рашэнне пакінуць яго ва ўласнасці дзяржавы. Як паказалі гады, гэтае рашэнне было абсалютна правільным. Прадпрыемства з'яўляецца важным для краіны з пункту гледжання вытворчасці будматэрыялаў як на ўнутраны рынак, так і для экспарту прадукцыі за мяжу і прытоку валюты ў краіну.

Міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Нічкасаў далажыў аб тым, што ўжо ў гэтым годзе дзякуючы рэалізацыі трох інвестпраектаў у краіне будуць створаны магутнасці для штогадовага выпуску 10 млн тон цэменту.

Прэзідэнт запатрабаваў максімальна хутка выйсці на праектныя магутнасці. Плануецца, што сёлета на трох прадпрыемствах цэментнай галіны Беларусі будзе выраблена 6 млн тон цэменту, 2 млн тон з якіх пойдуць на экспарт. А ўжо ў 2013 годзе ў краіне будзе выпускацца 10 млн тон цэменту. З іх на спажыванне ўнутры краіны пойдзе 4,8 млн тон, а на экспарт — 5,2 млн тон. Паводле слоў міністра, у гэтым годзе заработная плата работнікаў цэментнай галіны павінна дасягнуць у эквіваленце $550.

Прэзідэнт азнаёміўся з работай новай тэхналагічнай лініі па вытворчасці клінкеру "сухім спосабам" і ажыццявіў яе сімвалічны пуск. У час размовы з кітайскімі прадстаўнікамі Аляксандр Лукашэнка звярнуў іх увагу на неабходнасць актывізаваць работу па рэалізацыі інвестпраектаў на іншых прадпрыемствах. Падводзячы вынікі праведзенай размовы аб развіцці цэментнай галіны, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на неабходнасць больш сур'ёзнай работы ў плане рэалізацыі цэменту, а таксама работы гандлёвых дамоў, якія гэтым займаюцца.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ход рэалізацыі інвестпраектаў, дзякуючы якім будуць дасягнуты такія высокія паказчыкі, 30 красавіка ў час сваёй рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць вывучаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика