Дар'і Домрачавай прысуджана спецыяльная прэмія Прэзідэнта "Беларускі спартыўны Алімп" 2012 года
03.05.2012
—
Новости Политики
|
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 27 красавіка падпісаў указ № 206, у адпаведнасці з якім спартсмену-інструктару нацыянальнай каманды па біятлоне Дар'і Домрачавай прысуджана спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Беларускі спартыўны Алімп" 2012 года. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Дар'я Домрачава ўдастоена гэтай узнагароды за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на міжнародных спаборніцтвах, актыўную дзейнасць па папулярызацыі фізкультуры і спорту, развіцці фізкультурна-спартыўных традыцый, якія садзейнічаюць гарманічнаму фарміраванню асобы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 27 красавіка падпісаў указ № 206, у адпаведнасці з якім спартсмену-інструктару нацыянальнай каманды па біятлоне Дар'і... |
|