Дарагія суайчыннікі!
12.05.2012
—
Новости Политики
|
Сардэчна віншую вас з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь Гэтыя дзяржаўныя сімвалы па праве ўвасабляюць суверэнітэт нашай краіны, сцвярджаюць, што беларускі народ — гаспадар на сваёй зямлі і яму вырашаць, як лепш уладкаваць свой дом, якім шляхам ісці. У іх адлюстравана слаўная шматвяковая гісторыя Беларусі, напоўненая старонкамі мужнасці і гераізму ў часы цяжкіх выпрабаванняў і вялікіх здзяйсненняў у гады стварэння. Упэўнены, што дзякуючы працавітасці, згуртаванасці, патрыятызму мы пераадолеем любыя нягоды і даб'ёмся новых поспехаў на шляху ўмацавання і працвітання нашай Айчыны. У гэты святочны дзень зычу вам здароўя, міру і дабрабыту. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сардэчна віншую вас з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь Гэтыя дзяржаўныя сімвалы па праве ўвасабляюць суверэнітэт нашай краіны,...
|
|