У Беларусі створаны заканадаўчыя ўмовы для прыходу замежнага капіталу ў сферу энергетыкі. 21.by

У Беларусі створаны заканадаўчыя ўмовы для прыходу замежнага капіталу ў сферу энергетыкі

17.05.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тарыфы на электраэнергію для прамысловых прадпрыемстваў будуць зніжаны ў Беларусі з 1 студзеня 2013 года. Аб гэтым заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка на пленарным пасяджэнні Беларускага прамысловага форуму, перадае БЕЛТА.

"З 1 студзеня наступнага года мы пойдзем на зніжэнне тарыфаў на электраэнергію, паколькі цяпер падышлі да небяспечнай мяжы, сёння 1 кВт.гадз каштуе 13,71 цэнта. А гэта ўжо сярэднееўрапейскі ўзровень тарыфаў для прамвытворцаў, мы не можам дапускаць далей, каб прамысловасць напружвалася", — сказаў першы віцэ-прэм'ер.

Уладзімір Сямашка адзначыў, што пры падрыхтоўцы праекта бюджэту і макрапрагнозу на наступны год узнімаецца пытанне аб тым, як спрацуюць прадпрыемствы. Аднак яны ў сваю чаргу задаюць пытанне, якімі будуць умовы гаспадарання ў наступным годзе, якімі будуць тарыфы на энерганосьбіты, сказаў ён.

Асновай для зніжэння тарыфаў на электраэнергію для прамысловых спажыўцоў стане адыход ад перакрыжаванага субсідзіравання ў электраэнергетыцы. "Цяпер у нас вялікае перакрыжаванае субсідзіраванне, мы будзем рухацца па меры росту зарплат да яго ліквідацыі", — растлумачыў першы віцэ-прэм'ер. Якімі будуць дакладна тарыфы на электраэнергію для прампрадпрыемстваў у наступным годзе, будзе вядома да канца чэрвеня.

Беларусь павінна быць гатова да павышэння цаны на расійскі газ, лічыць Уладзімір Сямашка.

"Мы павінны быць гатовы да павышэння цэн на газ і павінны выкарыстоўваць існуючую газавую паўзу для ўзняцця энергаэфектыўнасці эканомікі краіны", — сказаў першы віцэ-прэм'ер.

Паводле слоў Уладзіміра Сямашкі, Расіі неабходны вялікія сродкі для развіцця газавай сферы. "Паводле ацэнак, толькі для асваення Ямала трэба ўкласці $150-180 млрд, а гэта значыць $25-30 млрд штогод", — сказаў ён. Таму Расія будзе павышаць унутраныя цэны на газ. "Расія будзе выводзіць унутраныя цэны на роўнадаходныя, калі так — будуць істотна расці цэны на газ і для Беларусі", — дадаў ён.

"Цяпер газ Беларусі абыходзіцца танна — па цане $165,6, аднак газавая паўза не будзе доўгай", — падкрэсліў першы віцэ-прэм'ер. У сувязі з гэтым ён заклікаў вытворцаў прымаць меры па павышэнні энергаэфектыўнасці і энергазберажэнні.

У заканадаўчай практыцы Беларусі адбыліся істотныя зрухі для прыходу замежнага капіталу ў сферу энергетыкі.

Першы віцэ-прэм'ер адзначыў, што за няпоўныя 15 гадоў ВУП Беларусі вырас у 2,5 раза, пры гэтым валавое спажыванне паліўна-энергетычных рэсурсаў павялічылася толькі на 10 працэнтаў. "Гэта надзвычай добры і значны вынік", — адзначыў ён. Таксама істотны вынік дасягнуты ў частцы зніжэння энергаёмістасці ВУП.

Дасягнутыя вынікі пацвярджаюць, што ў Беларусі праводзіцца сістэмная работа ў сферы энергазберажэння і энергаэфектыўнасці, падкрэсліў першы віцэ-прэм'ер. "Мы, безумоўна, дабіліся добрага выніку, але яшчэ ёсць значны рэзерв", — адзначыў Уладзімір Сямашка. Паводле яго слоў, гэта датычыцца ў першую чаргу мадэрнізацыі асноўных фондаў беларускай энергасістэмы, што дасць магчымасць знізіць затраты паліва на выпрацоўку электраэнергіі.

"Нам ёсць куды рухацца, але для гэтага мы павінны ўкладваць грошы", — адзначыў першы віцэ-прэм'ер. На ўсе праграмы энергазберажэння за мінулы год у Беларусі было накіравана $1,3 млрд, пры тым, што ў Расіі гэта лічба склала $1,6 млрд. "Але гэта не значыць, што мы павінны шукаць толькі свае крыніцы, прыбытак прадпрыемстваў, прыбытак энергасістэмы, нацыянальнага беларускага капіталу, я заклікаю да таго, каб прыходзіў замежны капітал і ў тым або іншым выглядзе рэалізоўваў свае патэнцыяльныя магчымасці", — падкрэсліў ён.

Беларусь зацікаўлена ў стварэнні альянсу МАЗа і КамАЗа на ўзаемавыгадных умовах. Першы віцэ-прэм'ер расказаў, што пытанне аб перспектывах аб'яднання МАЗа і КамАЗа ў холдынг "Расбелаўта", а таксама партнёрства двух прамысловых гігантаў будзе ў маі разгледжана на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна. "Тады мы будзем ужо нешта прапаноўваць", — сказаў ён. Пакуль бакі вядуць перагаворы. "Яны няпростыя, бо ў нас розныя пазіцыі — прадавец хоча прадаць даражэй, пакупнік — купіць танней", — дадаў Уладзімір Сямашка.

Адказваючы на пытанне журналістаў аб тым, ці гатовы беларускі бок перадаць кантрольны пакет акцый МАЗа ў холдынг "Расбелаўта", першы намеснік кіраўніка ўрада падкрэсліў, што цяпер Беларусь не мае намеру гэта рабіць. "Мы згодны ўвайсці ў альянс з КамАЗам, гэта было б добра для двух бакоў, таму што такая сенергія дае станоўчы эфект. Абодва выйграюць ад гэтага", — дадаў ён.

Першы віцэ-прэм'ер звярнуў увагу на прагрэс у перагаворах па пытаннях аб'яднання ў холдынг МАЗа і КамАЗа. "Калі на першым этапе перагавораў у студзені мінулага года ў нас быў мільён пытанняў, то сёння засталося два-тры, — сказаў ён. — Думаю, мы знойдзем рашэнне, як стварыць альянс у выглядзе холдынга, бо мы паміж сабой не ворагі, а партнёры".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тарыфы на электраэнергію для прамысловых прадпрыемстваў будуць зніжаны ў Беларусі з 1 студзеня 2013 года. Аб гэтым заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика