На фінансаванне дзейнасці спецфонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі накіравана Br1,4 млрд. 21.by

На фінансаванне дзейнасці спецфонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі накіравана Br1,4 млрд

25.05.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На фінансаванне расходаў, звязаных з дзейнасцю спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, у 2012 годзе накіравана Br1,4 млрд. Адпаведнае распараджэнне падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

Гэтыя сродкі сёлета будуць расходаваны на матэрыяльнае заахвочванне лепшых прадстаўнікоў таленавітай моладзі, арганізацыю і правядзенне міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, выставак, іншых мерапрыемстваў па выяўленні і прапагандзе творчасці маладых талентаў, набыццё музычных інструментаў, сцэнічных касцюмаў, матэрыялаў, абсталявання для заняткаў мастацкай творчасцю і іншыя мэты, звязаныя з пошукам, прафесійнай падрыхтоўкай і ўдасканаленнем майстэрства юных талентаў.

Распараджэннем таксама зацверджана рашэнне савета фонду аб выдзяленні амаль Br562,5 млн са сродкаў фонду. Гэтыя сродкі накіраваны на выплату прэмій, гранд-прэмій і стыпендый фонду, аказанне матэрыяльнай дапамогі навучэнцам (каля Br149 млн); набыццё абсталявання, музычных інструментаў (амаль Br231 млн); арганізацыю і правядзенне эстраднага канцэрта лаўрэатаў, стыпендыятаў і дыпламантаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (Br150 млн); накіраванне студэнтаў і выкладчыкаў на навучанне і стажыроўкі ў замежныя ВНУ (прыкладна Br32,7 млн).

Яшчэ адным распараджэннем кіраўніка дзяржавы зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, згодна з якім назначаны грашовыя прэміі з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду пераможцам студэнцкага каманднага чэмпіянату свету па праграмаванні (Польшча, 2012 год).

Грашовыя прэміі ў памеры Br4,5 млн назначаны членам каманды (3 чалавекі) Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якая заваявала сярэбраны медаль.

Члены каманды (3 чалавекі) Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, якая заваявала бронзавы медаль, заахвочаны прэміямі ў памеры Br4 млн.

Прыняцце распараджэнняў з'яўляецца сведчаннем пастаяннай дзяржаўнай падтрымкі адораных навучэнцаў і студэнтаў, лепшых прадстаўнікоў таленавітай моладзі.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На фінансаванне расходаў, звязаных з дзейнасцю спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, у 2012 годзе накіравана Br1,4 млрд....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика