Аляксандр Лукашэнка: "Таленавітыя людзі павінны быць запатрабаваны на радзіме". 21.by

Аляксандр Лукашэнка: "Таленавітыя людзі павінны быць запатрабаваны на радзіме"

29.05.2012 — Новости Политики |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў учора, сустракаючыся з адоранымі навучэнцамі і студэнтамі, лепшымі прадстаўнікамі таленавітай моладзі, перадае БЕЛТА.

"Вызначаючы прыярытэты развіцця, мы зрабілі стаўку на талент і інтэлект. Калі ў нашых суседзяў толькі фарміруюцца нацыянальныя сістэмы выяўлення і развіцця маладых талентаў, то ў Беларусі гэта сістэма працуе ўжо другое дзесяцігоддзе", — адзначыў Прэзідэнт. Пры гэтым ён дадаў: "Напярэдадні нашай сустрэчы я даручыў групе спецыялістаў разабрацца, што ж у канчатковым выніку атрымліваецца пасля стварэння банка даных таленавітай і адоранай моладзі. Вынікі сумныя".

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў свой час даручыў стварыць банк даных таленавітай моладзі, каб яе здольнасці і дасягненні былі запатрабаваны ў краіне ў розных сферах дзейнасці. Як адзначыў прысутны на сустрэчы міністр адукацыі Сяргей Маскевіч, на сёння ў гэтым банку даных ужо больш як 5,5 тыс. чалавек. "А колькі з гэтых 5,5 тыс. запатрабаваны ў нашай краіне, працаўладкаваны, працуюць у адпаведнасці са сваім талентам? Упэўнены, не адкажа дакладна ніхто, — заўважыў Прэзідэнт. — Гэта сведчыць аб тым, што, на жаль, дзяржава і тыя людзі, члены ўрада, якім гэта даверылі, вельмі дрэнна выконваюць свае функцыянальныя абавязкі ў гэтай частцы працоўнай дзейнасці. І гэта мы выправім".

"Недапушчальна дзяржаве раскідвацца самым дарагім — талентамі", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Як адзначыў Прэзідэнт, у развіццё патэнцыялу таленавітых і адораных маладых людзей укладваюцца не толькі фінансавыя сродкі. "Не думайце, што гэта толькі вашы дасягненні. Гэта найперш дасягненні педагогаў і вашых бацькоў. Гэта яны заклалі аснову вашых дасягненняў, развіццё таленту, прыроднага дару", — дадаў ён.

"Тое, што адукацыя ў сярэдняй школе бясплатная, ды ніхто з таленавітых людзей і ў ВНУ нічога не плаціць, не значыць, што яна бясплатная наогул. Дзяржаве гэта каштуе вельмі дорага", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Мы ўсе разам — наша грамадства, бацькі, педагогі і дзяржава — падтрымліваем таленты. Я ўпэўнены, што ў нашай краіне няма ніводнага адоранага і таленавітага маладога чалавека, пакінутага без увагі дзяржавы. Створана сістэма, дзе вы можаце сябе праявіць, і няважна, якія ў вас сем'і — багатыя ці бедныя, — калі ў вас ёсць талент, вы абавязкова сябе праявіце", — упэўнены кіраўнік дзяржавы. Пры гэтым ён падкрэсліў, што таленавітыя людзі павінны ў першую чаргу быць запатрабаваны ў сваёй краіне: "Мы вас знайшлі, выявілі, развілі ваш талент, дык чаму мы не можам скарыстацца гэтым талентам унутры краіны для развіцця нашай дзяржавы. Калі хтосьці едзе за мяжу — калі ласка, але дзяржава гэта павінна арганізоўваць і ад гэтага атрымліваць эфект".

"Але мне дакладваюць, што нават маладыя людзі, якія выехалі за мяжу і атрымалі там адукацыю па спецыяльнасцях, якіх у нас у ВНУ няма, не могуць вярнуцца сюды і нармальна працаўладкавацца, таму што не ўрэгуляваны пытанні з дыпломамі, — адзначыў з абурэннем Аляксандр Лукашэнка. — Калі добры спецыяліст прыехаў з-за мяжы, якая розніца, які ў яго дыплом!"

Звяртаючыся да ўдзельнікаў сустрэчы, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што многія лаўрэаты і стыпендыяты спецыяльных фондаў Прэзідэнта прызнаны ўжо, некаторыя сталі вучонымі, спецыялістамі, дзеячамі мастацтва, а хтосьці дабіўся і сусветнай славы.

Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным сур'ёзна змяніць падыход да падрыхтоўкі беларускіх прадстаўнікоў на конкурс "Еўрабачанне". У прыватнасці, была закранута тэма таго, якія ўсё ж такі складальнікі поспеху на гэтым конкурсе. Паводле ўсеагульнага меркавання, гэта і талент, і ўдалая музычная кампазіцыя, пастаноўка нумара, піяр у СМІ і інтэрнэце, умелае прадзюсіраванне.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў наступным годзе асноўную ўвагу неабходна ўдзяліць якаснаму выкананню. "Трэба зрабіць добры нумар, узяць унікальнага артыста, каб ён праспяваў так, каб спецыялісты ахнулі, а ўжо еўрапейская грамадскасць сама сабе няхай потым дае ацэнку за свае ацэнкі, — лічыць Прэзідэнт. — Хто скажа, што мы зрабілі такі нумар або паслалі такі калектыў? Мы ж сказаць так не можам. Калі прайграваць, то прайграваць дастойна. А так мы сапраўды ўбухалі велізарныя грошы, а вынік ніякі".

"Трэба сур'ёзна змяніць падыход да гэтага конкурсу. Гэта не павінна быць справай аднаго канала. Штосьці павінна быць наверсе ў Мінкультуры, трэба задзейнічаць абодва каналы, яны дзяржаўныя, зарабіць грошай і гэтыя грошы ўкласці. Плюс спонсары. І зрабіць добры праект", — рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў учора, сустракаючыся з адоранымі навучэнцамі і студэнтамі, лепшымі прадстаўнікамі таленавітай моладзі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Политики)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика