Узаемадзеянне ў АЭП і развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва стануць асноўнымі тэмамі на перагаворах Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна
31.05.2012
—
Новости Политики
|
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін у ходзе афіцыйнага візіту кіраўніка расійскай дзяржавы, які пройдзе 31 мая—1 чэрвеня, абмяркуюць актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня і ўзгодняць перспектыўныя напрамкі далейшага паступальнага развіцця беларуска-расійскіх адносін. Праграмай візіту запланаваны перагаворы ў вузкім і пашыраным складах. Прэзідэнты абмяркуюць узаемадзеянне Беларусі і Расіі як у двухбаковым фармаце, так і ў рамках міжнародных арганізацый і аб'яднанняў. Адной з асноўных тэм перагавораў стане супрацоўніцтва ў фармаце Адзінай эканамічнай прасторы. Вялікая ўвага будзе ўдзелена развіццю гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі, узаемадзеянню ў сферы ядзернай энергетыкі. Па выніках 2011 года ўзаемны тавараабарот склаў $38,6 млрд, павялічыўшыся амаль на 38 працэнтаў у параўнанні з 2010 годам. У знешнегандлёвым абароце Расіі Беларусь заняла шостае месца. Асобным блокам плануецца абмеркаваць пытанні ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва і ўмацавання калектыўнай бяспекі, у тым ліку ў рамках АДКБ. Кіраўнікі дзяржаў таксама абмяняюцца меркаваннямі па актуальных міжнародных і рэгіянальных праблемах, абмяркуюць каардынацыю дзеянняў у сферы знешняй палітыкі. Чакаецца, што па выніках перагавораў Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін прымуць сумесную заяву, у якой бакі абазначаць важнейшыя прыярытэты далейшага міждзяржаўнага ўзаемадзеяння. У ходзе візіту таксама плануецца падпісанне яшчэ некалькіх дакументаў па развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах. Знамянальна, што Беларусь стане першай краінай, якую Уладзімір Пуцін наведае з візітам у новым статусе Прэзідэнта Расіі. Візіт таксама пройдзе напярэдадні 20-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма дзяржавамі. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін у ходзе афіцыйнага візіту кіраўніка расійскай дзяржавы, які... |
|